Грамадства44

Мэра Гродна Мечыслава Гоя адправілі ў адстаўку. Яго пасаду заняў былы міністр ЖКГ

Былы міністр ЖКГ Андрэй Хмель стане мэрам Гродна. На яго прызначэнне даў сёння згоду Аляксандр Лукашэнка. Мечыслаў Гой быў старшынёй Гродзенскага гарвыканкама больш за 8 гадоў. 

Андрэй Хмель

Прызначаючы новага кіраўніка Гродна, Лукашэнка кампліментарна адгукнуўся пра яго працу ў ЖКГ.

«Каб вы разумелі, у мяне вельмі добрае стаўленне да вашых падыходаў, вашай працы, якой вы займаліся. Пасада міністра вельмі важнага, але невялікага органа [Міністэрства ЖКГ], здавалася б, незаўважная. Нічога падобнага! Для мяне гэта было прыкметна».

Лукашэнка намякнуў на тое, што новага мэра Гродна папрасіў губернатар Гродзенскай вобласці. 

«Я лічу вас, — звярнуўся Лукашэнка да Хмеля, — вельмі падрыхтаваным чалавекам, памятаю вашы даклады з Віцебскай вобласці. Вы вельмі добра разбіраецеся ў гэтай тэме. І калі паступіла просьба кіраўніцтва Гродзенскай вобласці, там не толькі Каранік папрасіў [губернатар Уладзімір Каранік], я падумаў, што, калі вы згодныя, гэта цалкам нармальная пасада. Але, каб вы разумелі, не апошняя. Я вельмі спадзяюся, не апошняя пасада ў вашай кар'еры».

Андрэй Хмель нарадзіўся ў 1983 годзе ў Лідзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. У чэрвені 2020 года стаў міністрам ЖКГ. 

Каментары4

  • Владислав
    30.05.2023
    А у вас мери міст не людьми обираються?
  • Vik
    30.05.2023
    Владислав, Абіраюцца. Лукашэнкам.
  • Люда
    30.05.2023
    Ого. Вот этот три года министром был? Он же задачу для первого класса не решит. Боже….У нас в классе его чмырили, а гляди, выбился в сракализы.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць