Грамадства1111

Каранік расказаў, чаму ён радуецца ў гэтым жыцці

Кожная сустрэча з прадстаўнікамі расійскіх рэгіёнаў выяўляе новыя пункты росту. Пра гэта пасля сустрэчы з дэлегацыяй Алтайскага краю ў Гродне заявіў журналістам старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік.

Уладзімір Каранік. Фота: «Наша Ніва»

«Мы досыць актыўна цяпер праводзім сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіёнаў, наша дэлегацыя была за межамі Гродзенскай вобласці, і мы з радасцю сустракаемся з дэлегацыямі розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Кожная сустрэча выяўляе новыя пункты росту. Кожная сустрэча яшчэ раз пацвярджае, што ў нас вельмі вялікі і не да канца выкарыстаны патэнцыял развіцця супрацоўніцтва», — цытуе экс-міністра аховы здароўя БелТА.

Ён дадаў: «Вынікі ўзаемадзеяння якраз з Алтайскім краем найбольш уражваюць. За мінулы год тавараабарот вырас у 6 разоў. Гэта сведчанне таго, што, можа быць, мы трошкі недапрацоўвалі ў папярэднія гады, але захаванне дынамікі і сёлета (за 4 месяцы ёсць далейшы рост) паказвае, што нам ёсць што прапанаваць адно аднаму, у нас добрыя перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на карысць нашых рэгіёнаў і на карысць нашых народаў».

Кажучы пра перспектывы супрацоўніцтва, кіраўнік вобласці пазначыў шэраг напрамкаў. «Гэта абмен тэхналогіямі ў жывёлагадоўлі, паколькі таксама Алтайскі край вельмі далёка прасунуўся, гэта прызнаны лідар Расійскай Федэрацыі ў гэтым кірунку. Абмен найлепшымі практыкамі, з майго пункту гледжання, дасць сінергетычны эфект. Гэта і перапрацоўка, і машынабудаванне, гэта выпуск навяснога абсталявання самаходнай сельгастэхнікі. 6 млн га сельгасугоддзяў патрабуюць апрацоўкі, улічваючы сібірскія абшары, акурат шыроказахопная магутная тэхніка, якая ў тым ліку выпускаецца нашымі вытворцамі, там будзе найбольш запатрабаваная», — адзначыў Уладзімір Каранік.

Ён таксама выказаў надзею на актывізацыю супрацоўніцтва ў сацыяльнай, гуманітарнай сферы. «Гэта і ўзаемадзеянне паміж універсітэтамі, гэта і развіццё турызму, і, натуральна, сумесныя культурныя мерапрыемствы», — рэзюмаваў старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

Каментары11

  • жалезная фі ранка
    08.06.2023
    расказвала ўжо...
    працавала некалі ў будынку, дзе месцілася нейкая с/г бібліятэка. аднойчы старыя стэлажы з яе выставілі на калідор, і я са здзіўленнем прачытала пазнакі на паліцах - "дальнее зарубежье" - страны Прибалтики, Польша..., "ближнее зарубежье" - Дальний Восток и т.д.
    гэта быў 2011 год...

    год 2023... і што бачым? для старшыні аблвыканкама Гродна бліжэй Алтай, чым Польша

    железный занавес
  • Квач
    08.06.2023
    І трусагадоўля!
  • Што тут сказаць хіба што нічога
    08.06.2023
    Ён абсалютнф зэроў

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць