Свет22

Пагрукала з труны: у Эквадоры жанчына «ажыла» падчас уласных хаўтур

Медсястра-пенсіянерка Бэла Мантоя была шпіталізаваная пасля магчымага інсульту. Дактары канстатавалі яе смерць.

Медсястра-пенсіянерка 76-ці гадоў Бэла Мантоя была шпіталізаваная 9 чэрвеня пасля магчымага інсульту, паведамляе «Еўрапейская праўда».

У жанчыны адбылося кардыярэспіраторнае спыненне дыхання і працы сэрца. Яна не рэагавала на рэанімацыйныя мерапрыемствы, таму дзяжурны доктар канстатаваў смерць.

Сям'я адвезла цела ў пахавальнае бюро, яе паклалі ў труну, а затым зладзілі пахаванне, як раптам усе запрошаныя пачулі дзіўныя гукі.

Сын жанчыны Жыльберта Барбера распавёў, што ў труне пачало нешта грымець, і ўсе сваякі спалохаліся.

«Нас было каля 20 чалавек. Прыкладна праз пяць гадзін пасля памінак труна пачала выдаваць гукі. Мая мама была загорнутая ў прасціны і білася аб труну, а калі мы падышлі, то ўбачылі, што яна цяжка дыхае», — успамінае мужчына.

Сваякі адвезлі Бэлу ў бальніцу. Міністр аховы здароўя Эквадора паведаміў, што яна знаходзіцца ў інтэнсіўнай тэрапіі.

Аднак дактары не даюць сваякам абнадзейлівых прагнозаў.

У медыцынскай установе, якая канстатавала смерць жанчыны, пачалі расследаванне.

Таксама Міністэрства аховы здароўя Эквадора стварыла тэхнічны камітэт для праверкі таго, як бальніца выдае пасведчанні аб смерці.

Каментары2

  • жахi iндыi i эквадора
    13.06.2023
    пацярпелай яшчэ пашчасцiла, бо калi б яна была ў iндыi яе б спалiлi жывой у печы альбо скiнулi ў ганг з фекалiямi плыць...
  • Санітар Менгеле
    13.06.2023
    Аднак і дактары, якіх бачна на відэа, не дужа спяшаліся. З такой медыцынай не дзіва, што жывую ледзь не пахавалі.

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе3

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе38

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць