Вайна1212

«Калі шалёны дыктатар аддасць загад — кідайце зброю. Інакш адзінае, што вас чакае, — гэта смерць». На ўкраінска-беларускай мяжы прагучаў зварот палка Каліноўскага да беларускіх вайскоўцаў

У тэлеграм-канале палка Каліноўскага апублікаваны зварот палка, які сёння, як сцвярджаецца, трансляваўся на ўсіх памежных пераходах, размешчаных на ўкраінска-беларускай мяжы. 

Скрыншот з відэа

«Беларусы!

Гэтыя ўлада захапіла вашы жыцці, жыцці вашых дзяцей і ўнукаў. Яны не ведаюць, як можна жыць іначай, як толькі пры дыктатуры Лукашэнкі, а значыць — жыць у краіне, дзе пануе свабода, а не бясконцая прапаганда і хлусня. 

У гэтай улады і яе слуг няма будучыні. Міжнародная ізаляцыя, разрыў эканамічных сувязяў з цывілізаванымі краінамі свету, занядбанне і спад беларускай эканомікі. Дыктатура Лукашэнкі павінна скончыцца, і яна заканчваецца. Ніхто не ўцячэ ад адказнасці. Кожны, хто мае дачыненне да рэпрэсій беларускага народа, панясе пакаранне.

Полк Кастуся Каліноўскага робіць усе крокі для набліжэння перамогі. Суддзі, чыноўнікі, сілавікі — мы ведаем імёны кожнага, хто асмеліўся адабраць свабоду ў беларусаў, кожны панясе пакаранне.

Ад імя палка Каліноўскага я хачу звярнуцца да кожнага вайскоўца Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Не выконвайце злачынных загадаў!

Калі шалёны дыктатар Лукашэнка, спрабуючы хоць неяк уратаваць уладу, што ўжо выпадае з ягоных рук, аддасць загад аб перасячэнні мяжы Беларусі і наступе на Украіну, кідайце зброю. Кідайце ці скіруйце яе супраць злачынцаў, адмаўляйцеся, бяжыце, але ні пры якіх абставінах не станавіцеся саўдзельнікамі самага вялікага злачынства ў вашым жыцці і ў жыцці пасляваеннай Еўропы. Інакш адзінае, што вас чакае, — гэта смерць.

200 тысяч расейцаў лічылі, што яны маршам пройдуць па цэнтры Кіева, а ўкраінцы будуць сустракаць іх кветкамі. Гэтыя 200 тысяч расейцаў цяпер мёртвыя, кветкі на іх магілы кладуць сваякі. Зразумела, калі іх целы вывезлі на Расею, а не пакінулі гніць ва ўкраінскай зямлі.

Я кажу гэта не таму, што баюся беларускай арміі. Я кажу гэта таму, што не хачу забіваць беларусаў.

За плячыма байцоў палка Каліноўскага — больш за год разлютаваных баёў ва ўмовах поўнамаштабнай вайны. Нашы воіны прайшлі мноства крывавых бітваў, абараняючы Кіеў, Ірпень, Бучу, Севераданецк, Бахмут і многія іншыя гарады і вёскі.

У нас ёсць сапраўдны ваенны досвед ва ўмовах самай сучаснай вайны. Што вы можаце нам супрацьпаставіць?» — засцерагае беларускіх вайскоўцаў прадстаўнік палка Каліноўскага.

Чытайце таксама:

Жданаў: Калі полк Каліноўскага вырашыць зайсці ў Беларусь, Украіна яму дапаможа

Ён загінуў у самым канцы бою ад кулі расійскага снайпера — Урбановіч пра гібель Міраслава Лазоўскага

«Ён быў маім каханнем на ўсё жыццё». Вялікае інтэрв’ю з удавой байца Васіля Парфянкова

Каментары12

  • Беларус са зброяй
    19.06.2023
    Зброю не трэба кiдаць, яна нам спатрэбiцца. Для вызвалення Радзiмы.
  • Merci beaucoup
    19.06.2023
    Вельмі правільны падыход. Тое самае павінна йсьці да беларускіх вайскоўцаў і з боку бацькоў, і з боку сяброў і сябровак. Толькі й сапраўды, можна ж і ня кідаць зброю, а накіраваць яе супраць рэжыму, раззброіўшы апантаных...
  • Алек. Ру
    19.06.2023
    Я у́жо не веру у́ розум "беларускага"войска. Беснаваты загадае- пойдуць ва У́краіну.Як некалі казау́ Алесь Адамовіч - агрэсіу́на-паслухмяныя

Цяпер чытаюць

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі2

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»6

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?6

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў1

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

Зяленскі дабіваецца, каб Маск дазволіў Украіне выкарыстоўваць Starlink для навядзення дронаў на тэрыторыі Расіі1

Вось якое хараство за 40 мільёнаў даляраў прадае сябар-трэнер Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі2

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць