Вайна55

Украінскі рэжысёр і былы палітвязень Крамля Алег Сянцоў атрымаў кантузію

Украінскі рэжысёр, былы палітвязень Крамля Алег Сянцоў атрымаў кантузію на фронце. Здарылася гэта ўчора.

Скрын відэа Сянцова пасля кантузіі з фронту

Відэазварот вайсковец выклаў у сябе ў фэйсбуку. Ён запісаў яго адразу пасля атрымання кантузіі, лежачы на зямлі.

Сянцоў расказаў, што быў блізкі бой, трое ваяроў атрымалі раненні. Адзначыў, што ў яго няцяжкая кантузія і ён чакае, пакуль яго забяруць.

Вайсковец у подпісе да відэа адзначыў, што сёння знаходзіцца ў шпіталі і адчувае сябе лепей.

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў у маі 2014 года быў затрыманы расійскімі ўладамі ў Крыме па абвінавачанні ў падрыхтоўцы тэрактаў. Яго асудзілі да 20 гадоў няволі. У верасні 2019 года яго вызвалілі і абмянялі разам з іншымі палітвязнямі.

У 2022-м ён пайшоў абараняць Украіну. У чэрвені яму прысвоілі званне малодшага лейтэнанта.

Каментары5

  • Юзік
    09.07.2023
    Які рэжысёр, такая і кантузія..
  • 1
    10.07.2023
    Свая зямля, Гэта наколькі паганым мусіць быць язык, які паварочваецца такое казаць. 
  • Гузік
    10.07.2023
    Юзік, які народ, такая і лукашыцка-крамлёўская ўлада.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць