Свет99

Дональд Трамп заявіў, што яму пагражае 561 год турмы

45-ы прэзідэнт ЗША таксама накінуўся на Байдэна, назваўшы яго Крывым Джо.

Дональд Трамп. Фота: Charlie Neibergall / AP

Былы прэзідэнт Трамп паведаміў сваім прыхільнікам у электронным лісце па зборы сродкаў у сераду, што яму можа пагражаць да 561 года турэмнага зняволення пасля таго, як Міністэрства юстыцыі выставіла яму абвінавачанне ў сувязі з яго спробамі адмяніць выбары 2020 года, піша The Hill.

«Так як карумпаваны Мінюст Крывога Джо (маецца на ўвазе Джо Байдэн. — «НН») чарговы раз незаконна выставіў абвінавачанне вашаму пакорнаму слугу, факты паказваюць на тое, што зараз мне можа пагражаць агулам 561 год турэмнага зняволення за «паляванне на ведзьмаў» левых», — сказаў Трамп у электронным лісце.

Аднак падсудным рэдка прысуджаюць максімальны тэрмін турэмнага зняволення за ўсе злачынствы, за якія яны асуджаюцца, і тэрміны за розныя злачынствы могуць налічвацца паслядоўна, абмяжоўваючы агульны час, які абвінавачаны павінен правесці ў турме.

Трампу выстаўлена чатыры абвінавачанні ў расследаванні спецыяльным адвакатам Джэкам Смітам падзей 6 студзеня 2021 года і іншых спроб утрымацца ва ўладзе пасля таго, як ён у лістападзе 2020 года прайграў Джо Байдэну.

Былы прэзідэнт таксама сутыкнуўся з мноствам юрыдычных праблем у выглядзе федэральнага абвінаваўчага акта па 40 пунктах у сувязі з яго абыходжаннем з сакрэтнымі матэрыяламі ў Мар-а-Лага пасля таго, як ён пакінуў Белы дом. Абвінавачанні ўключаюць пункты ў адпаведнасці з законам аб шпіянажы і абвінаваўчы акт па 34-х пунктах з Манхэтэнскага суда.

Трампу таксама пагражае яшчэ некалькі абвінавачанняў, звязаных з умяшаннем у выбары ў акрузе Фултан (Джорджыя).

Крытыкі раней абвінавачвалі былога прэзідэнта ў тым, што ён выкарыстаў сваю перадвыбарчую кампанію, каб пазбегнуць турэмнага зняволення або сабраць сродкі для юрыдычнай абароны.

Каментары9

  • :)
    03.08.2023
    Федзя, яму бы яшчэ ў камеру дадаць яго крамлёўскага фрэнда :)
  • Антитрампист
    03.08.2023
    Все методы хороши, чтобы не допустить его к выборам
  • Рэальнасьць
    03.08.2023
    Прысуд у 561 год быў бы занадта кароткім для гэтага беззаконнага прыхільніка Пуціна й крымінальнага здрадніка дэмакратыі й вольнага сьвету.

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць