Італьянцы збеглі з рэстарана ў Албаніі, не заплаціўшы. Прэм'ерка Італіі папрасіла пасла зрабіць гэта «за ідыётаў»
Чатыры турысты з Італіі збеглі з рэстарана ў Албаніі, не заплаціўшы. Гэтая гісторыя распаўсюдзілася ў медыя і сацсетках абедзвюх краін, што заахвоціла албанскага прэм'ера падняць гэтае пытанне падчас візіту кіраўніцы італьянскага ўрада Джорджы Мелоні ў яго краіну. Пра гэта піша «Громадске» са спасылкаю на ВВС.

Мелоні пасля гэтага сказала амбасадару сваёй краіны «пайсці і заплаціць за гэтых ідыётаў». Пасольства Італіі ў Албаніі пацвердзіла ў заяве, што заплаціла 80 еўра ад імя сваіх грамадзян.
«Італьянцы паважаюць правілы і выплачваюць свае даўгі, і мы спадзяёмся, што падобныя эпізоды больш не паўторацца», — гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва.
Міністр сельскай гаспадаркі Італіі Франчэска Лалабрыджыда, які таксама быў у паездцы ў Албанію, сказаў Reuters, што аплата рахункаў была справай гонару.
«Некалькі несумленных людзей не могуць зняславіць нацыю прыстойных людзей», — сказаў ён.
Уладальнік рэстарацыі распавёў албанскаму Report TV, што гэта быў першы раз, калі кліенты пайшлі не заплаціўшы. Ён дадаў, што чатыры італьянцы нават пахвалілі ежу.
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары