Спорт

Футбаліст-ветэран аказаўся суровым сцюардам. Два яскравыя эпізоды беларускага чэмпіянату па футболе нечакана зліліся ў адзін

Два яскравыя эпізоды на футбольным стадыёне ў Смаргоні — перашкода з боку сцюарда футбалісту зрабіць прапанову дзяўчыне і выхад на поле 68‑гадовага гульца — аказаліся звязаныя паміж сабой непасрэдным чынам. Галоўная дзейная асоба ў абодвух выпадках — той жа самы чалавек.

Сяргей Новік

У лістападзе мінулага года ў сацсетках не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце завірусілася відэа са смаргонскага стадыёна. Тады гулец клуба «Смаргонь» Уладзіслаў Шубовіч вырашыў зрабіць сваёй дзяўчыне прапанову пасля забітага мяча. Але сцюард паспрабаваў перашкодзіць яму гэта зрабіць, а дзяўчыну наогул адпіхнуў.

А зусім нядаўна на тым жа смаргонскім стадыёне здарыўся яшчэ адзін адметны факт: у складзе гаспадароў на замену на 84‑й хвіліне выйшаў Сяргей Новік — 68‑гадовы абаронца. Гэта рэкорд для чэмпіянатаў Беларусі, хай сабе і зафіксаваны толькі ў другой лізе. 

Цяпер жа высветлілася, што і той суровы сцюард, і футбольны ветэран — адна і тая ж асоба. Пра той інцыдэнт з закаханымі сам Сяргей Новік расказаў у інтэрв'ю выданню Betnews.by.

«Абавязкі сцюарда — забяспечваць бяспеку на стадыёне, не пускаць гледачоў на поле, не дазволіць ім кантактаваць з гульцамі і суддзямі.

Не хачу нікога вінаваціць, але, мяркую, арганізатары мерапрыемства недапрацавалі. Рабі што хочаш — хоць выводзь дзяўчыну ў цэнтр поля. Але не падчас матча ж!

І вось «Смаргонь» забівае гол. Прычым вызначаецца Уладзіслаў Шубовіч, які і вырашыў зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне. Бачу, што да поля бяжыць высокі хлопец. Я яго прыбіраю, але тут жа з-за яго спіны выскоквае гэтая дзяўчына. А ўся каманда пасля забітага гола ўжо побач з намі.

Ну, я яе і адштурхнуў… можа, занадта жорстка атрымалася. Натуральна, будучы муж заступіўся за нявесту і адштурхнуў мяне. І тут другі трэнер «Смаргоні» Уладзіслаў Мар'янавіч Дукса кажа мне, што прапанову рукі і сэрца вырашылі зрабіць проста цяпер.

Нас папярэджвалі. Але быццам бы казалі, што гэта адбудзецца ў перапынку. Атрымліваецца, усё сапсаваў гол. Вы ж выдатна ведаеце правілы правядзення спаборніцтваў. Можа, і суддзя павёў сябе няправільна. Нельга спыняць матч і запрашаць цалавацца ў цэнтр поля. Дзе жоўтая картка за зацягванне часу гульні?

Але я не апраўдваю сябе. Разумею: яны людзі маладыя і хацелі ўсё зрабіць прыгожа. Меркаванні тады падзяліліся. Але, дзякуй богу, усё вырашылася, і ніякай крыўды не засталося. А я, так бы мовіць, атрымаў свае 18 мільёнаў праглядаў. Нават англічане публікавалі ў сябе. Ха, выйшаў на сусветны ўзровень.

Дарэчы, мы потым абыгралі гэты эпізод на ўшанаванні «Смаргоні» з нагоды выхаду ў вышэйшую лігу. Я надзеў прыгожы касцюм, гальштук. Наш цемнаскуры легіянер Крысціян Інтсаэн вырашыў зрабіць прапанову смаргонскай дзяўчыне. Я нацягваю майку сцюарда на свой касцюм, падыходжу да дзяўчыны, бяру яе пад руку і выводжу на сцэну. Крысціян становіцца на калена, дорыць пярсцёнак, кветкі, і тая адказвае згодай. А я ціхенька адыходжу ўбок.

Вельмі мілая сцэна. Усе запляскалі. Такі жыццёвы момант».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі12

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію29

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP1

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго17

За хабар арыштавалі кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Два месяцы таму ён прымаў на заводзе прэм'ера Турчына

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай7

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі12

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць