Эканоміка99

Беларускі інвестар груба адказаў стартаперу праз граматычную памылку. Затое цяпер стартап можа атрымаць шанс

Гэта гісторыя адбылася з Ігарам Маханьком, стваральнікам фонду для стартапаў-мігрантаў GeekVenture. Раней Маханёк працаваў у Google і Facebook, а таксама гуляў у «Што? Дзе? Калі?».

Да яго звярнуўся чалавек, якога клічуць Гэры. Ён ветліва апісаў свой праект і патлумачыў, чаму ён важны. Але ў ягоным допісе была пара граматычных памылак — да прыкладу, ён напісаў there замест their. У адказ Маханёк напісаў, што яны «не фінансуюць непісьменных заснавальнікаў стартапаў».

Гэры выклаў перапіску ў свой твітар-акаўнт, і яна завірусілася, набраўшы амаль два мільёны праглядаў і пад 600 рэпостаў. «Гэты венчурны інвестар «зацята» дапамагае стартаперам-мігрантам. Іранічна… Можна адмовіць і без скоцтва», — напісаў ён.

Арыгінальны допіс Гэры. Фота: акаўнт @f6ary у твітары (цяпер сацсетка называецца X)

Пасля гэтага Маханёк спачатку апублікаваў у сваім твітар-акаўнце апытанне. Сэнс яго зводзіўся да таго, ці варта ўсур'ёз разглядаць прапановы інвестараў, якія дапускаюць граматычныя памылкі. Каля 80% карыстальнікаў адказалі, што граматыка не так важная.

Арыгінал апытання. Скрыншот акаўнта @mahaniok у твітары (цяпер сацсетка называецца X)

Пасля таго, як пост Гэры стаў вірусным, на Маханька звалілася даволі шмат нянавісці, а ён напісаў выбачальны пост. «З майго боку гэта было груба і занадта. Час ад часу кепская раніца заканчваецца вось так. Прабачце! На дрэнныя паводзіны варта звяртаць увагу, акурат так і адбылося», — напісаў Ігар.

Скрыншот выбачальнага твіта з акаўнта @mahaniok

Але хвалю нянавісці было не спыніць — карыстальнікі прыпомнілі інвестару апытанне, якое ён выклаў за пару гадзінаў да таго. «Спачатку вы падвоілі стаўкі, а пасля зразумелі: «Чорт, грамадскасць не на маім баку, давайце я хутка пераабуюся», — піша адзін з карыстальнікаў. Шмат іншых каментароў вытрыманыя ў такім жа духу, даходзіць і да адкрытых абразаў.

Адзін з каментароў пад выбачальным допісам. Скрыншот з твітара (цяпер сацсетка называецца X)

Некаторыя кажуць, што адказ Ігара быў выключна грубым. А адзін з карыстальнікаў падзяліўся, што за ўсе гады зваротаў у фонды з ім не адбывалася нічога падобнага, і заклікае яго да адказнасці.

Допіс карыстальніка @MatthewGunnin. Скрыншот з твітара (цяпер сацсетка называецца X)

Праўда, частка карыстальнікаў падтрымала Ігара — гэта ў тым ліку і тыя, хто з ім працаваў як з інвестарам. Людзі кажуць, што кожны можа памыліцца і быць грубым. Адзін з карыстальнікаў піша: «Мы прымаем вашы выбачэнні, проста цяпер троху балюча. Дайце троху часу, і дзякуй за тое, што выбачыліся».

Ігар расказаў «Нашай Ніве», што ў выніку разгледзіць магчымасць прафінансаваць стартап Гэры:

«Я выбачаюся перад Гэры і іншымі, каго мой рэзкі адказ зачапіў; я не меў рацыі. Я прапанаваў Гэры паразмаўляць пра ягоны стартап. Наша місія — падтрымліваць імігрантаў, якія будуюць інавацыйныя кампаніі, і мы працягваем інвеставаць у выдатных фаўндараў».

Чытайце таксама:

Супержанчына Актоберфэсту: у сацсетках вірусіцца відэа, дзе афіцыянтка нясе 13 куфляў піва за раз

Google адсочвае месцазнаходжанне ўсіх карыстальнікаў, нават калі яны самі адключылі гэтую функцыю

Шольц, як і хацеў, атрымаў порцыю мемаў праз фота з павязкай

Каментары9

  • Бульба Вэнчураўна
    13.10.2023
    Маханёк - інвестар? Ахаха:)) Звычайны мэнэджар, які прыцягвае партфельных гульцоў! Зазвязьдзіўся - далі па галаве талакой: ніколі б сапраўдны інвестар не зліўся так нават пад націскам звонку. Грошы зарабляць - не ў Цітары трындзець!
  • ЯНКА
    13.10.2023
    «Беларускі інвестар груба адказаў стартаперу праз граматычную памылку». Бо тэй, бач ты, напісаў «старпер» замест «стартапер». 😂
  • Дзіма Інвестар
    13.10.2023
    З якога часу Маханькоў стаў інвестарам? :)))) Гэта ен спецыяльна замовіў у нівы піяр акцыю?

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць32

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія СМІ пісалі, як сын Чыкацілы пайшоў у УСУ, і нават пахавалі яго. А ён нават не служыў1

Расійскага блогера-жанчынаненавісніка затрымалі за «рэабілітацыю нацызму» 5

Германія аднавіла выдачу гуманітарных віз для беларусаў9

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы4

«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?13

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць32

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць