Свет22

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка

Сэрвіс YouTube тэстуе новы інтэрфейс, у якім кнопка «Дызлайк» знікае з панэлі пад відэа.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

У некаторых карыстальнікаў гэта кнопка перамясцілася ў дадатковае меню, якое адкрываецца націсканнем на тры кропкі, а іншыя паведамляюць, што магчымасць паставіць адмоўную ацэнку ўвогуле знікла. Пры гэтым кнопка «Лайк» застаецца на звыклым месцы.

Як паведамляе выданне 9to5Google, першыя звесткі пра змены з’явіліся ў сацыяльных сетках X і Reddit. Карыстальнікі публікуюць скрыншоты абноўленага інтэрфейсу, на якіх кнопка «Не падабаецца» знаходзіцца сярод другарадных функцый. Паводле паведамленняў, эксперымент пакуль ахоплівае абмежаваную колькасць карыстальнікаў, пераважна тых, хто глядзіць відэа праз вэб-версію YouTube.

Калі кнопка стане менш прыкметнай, каб паставіць «дызлайк», гледачам давядзецца выконваць дадатковыя дзеянні. Гэта можа прывесці да памяншэння колькасці адмоўных ацэнак.

Google пакуль афіцыйна не пракаментавала эксперымент. Таксама невядома, ці плануе кампанія распаўсюдзіць новы інтэрфейс на ўсіх карыстальнікаў.

Гэта не першая змена ў сістэме ацэнкі відэа на YouTube. У лістападзе 2021 года платформа схавала агульнадаступны лічыльнік «дызлайкаў». Кампанія патлумачыла гэта неабходнасцю абараніць аўтараў, асабліва невялікія каналы, ад арганізаваных кампаній масавага прастаўлення адмоўных ацэнак. Пры гэтым сама кнопка засталася даступнай, а аўтары відэа па-ранейшаму маглі бачыць дакладную колькасць «дызлайкаў» у YouTube Studio.

У чэрвені 2026 года YouTube абвясціў пра адмову ад кнопкі «Дызлайк» у Shorts. Замест яе гледачам прапанавалі інструменты «Не цікава» і «Не рэкамендаваць канал», якія дазваляюць больш дакладна наладжваць рэкамендацыі.

У кампаніі патлумачылі, што адмоўная ацэнка не заўсёды сведчыць пра нізкую якасць відэа: часам ролік проста не адпавядае інтарэсам канкрэтнага гледача.

Цяпер падобныя змены могуць закрануць і звычайныя відэаролікі. Аднак казаць пра поўную адмену «дызлайкаў» пакуль рана: YouTube толькі выпрабоўвае новы інтэрфейс і яшчэ не абвясціў пра канчатковае рашэнне.

Каментары2

  • Шкада
    24.10.2026
    YouTube ранейшы лепшы быу́...не выдалялі шмат відэя, былі бачныя👎. А зараз шмат выдаляюць відэя, архіу́ныя відэя, не бачныя дызы... Аднак YouTube найшмат файны чым ватны-рутуб
  • Устрымаўся
    24.10.2026
    Во, а можа НН пойдзе далей і зробіць тры кнопкі, як на галасаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт23

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт23

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць