Свет99

«Мой маскоўскі свет разбураны». Багаслоў Андрэй Кураеў зʼехаў з Расіі 

Былы протадыякан напісаў у тэлеграм-канале, што пасля паўтара года роздумаў і ваганняў вырашыўся на адʼезд у Чэхію.

«Вырашыў не прыпадабняцца герою анекдота, які загінуў пасля трохразовай адмовы сесці на выратавальны верталёт», — патлумачыў Кураеў.

«Мой маскоўскі свет разбураны. Да некаторай ступені боль адзінокай старасці можа быць змякчаная атмасферай шчаслівага пражскага дзяцінства і разуменнем таго, што тут мае бацькі правялі самыя шчаслівыя гады свайго жыцця», — піша Кураеў.

Ён дадае, што спадзяецца чытаць на Захадзе лекцыі — «у Расіі з гэтым усё больш складана».

«Так што гэта працоўная міграцыя. Спадзяюся, што сезонная», — дадае Андрэй Кураеў.

У жніўні 2022 года былога протадыякана аштрафавалі на 30 тысяч расійскіх рублёў за «дыскрэдытацыю» арміі з-за паста ў ЖЖ.

У красавіку 2023 года патрыярх Кірыл пазбавіў Кураева сана.

Каментары9

  • Правдорез
    16.10.2023
    Умный гражданин, мыслитель...
    Но сейчас роИсси нужно мясо и тупое быдло!
    Поэтому, как-то так.
  • Верник
    16.10.2023
    Пёрышко кому что быстрее лететь.
  • Ясненька
    16.10.2023
    У красавіку 2023 года гэбіст "патрыярх Кірыл" пазбавіў Кураева сана?
    Значыць усё правільна Кураеў гаварыў.

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць