Грамадства22

У выданні «Новы час» памянялася кіраўніцтва, сышла Аксана Колб

Галоўная рэдактарка выдання «Новы час» Аксана Колб паведаміла ў фэйсбуку, што пасля васьмі гадоў кіравання пакінула сваю пасаду. Новым галоўным рэдактарам ужо пэўны час з'яўляецца Сяргей Пульша.

Аксана Колб. Фота: «Новы час»

«Больш за 28 гадоў таму я прыйшла ў каманду газеты «Згода», якая ў 2007-м стала камандай «Новага часу». 28 гадоў я працавала і сустракалася з цудоўнымі людзьмі, рабіла тое, што мне падабалася, з задавальненнем і захапленнем. Больш за 8 гадоў я была галоўным рэдактарам найлепшага выдання ў Беларусі. Спадзяюся, нашаму шэфу, Аляксею Каралю, на Нябёсах не было за мяне сорамна. «Новы Час» быў маім домам і маёй сям'ёй. Але час ідзе наперад», — напісала Аксана Колб, выказаўшы спадзяванне, што Сяргей Пульша атрымае падтрымку з боку чытачоў.

Што ж тычыцца самой Аксаны Колб, то яна адзначыла што «пакуль не ведаю, чым буду займацца, прынамсі да таго часу, пакуль не змагу вярнуцца ў Беларусь». І таму адкрытая для любых прапаноў.

Аксана Колб узначаліла газету «Новы час» у складаныя для яе часы, калі ў верасні 2015 года памёр яе заснавальнік і шматгадовы галоўны рэдактар Аляксей Кароль. Гэтая газета пасля 2020 года шмат месца на сваіх старонках прысвячала пытанням палітзняволеных і карысталася папулярнасцю сярод іх. Але выхад папяровага выдання «Новага часу» быў вымушана спынены ў жніўні 2021 года. У кастрычніку 2021-га ў рэдактараў «Новага часу» правялі ператрусы, але і пасля таго ягоная галоўная рэдактарка заставалася ў Беларусі.

20 красавіка 2022 года Аксану Колб затрымалі. Амаль два месяцы яна была зняволеная, а 15 чэрвеня 2022-га суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк прызнаў яе вінаватай па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і прызначыў 2,5 гады «хіміі». Такі тэрмін ёй прызначылі за ўдзел у адным жнівеньскім маршы ў 2020 годзе. 

Неўзабаве пасля абвяшчэння прысуду Аксана з'ехала з Беларусі. У пачатку 2023-га праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яе журналісткай 2022 года.

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    12.12.2023
    Дык а чым яна была кепская як рэдактар, навошта мяняць?
  • Пень стары
    12.12.2023
    Gorliwy Litwin , Пан мое вочы? Сыйшла, а не памянялі.

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду былы аператар «Белсата» Яўген Глушкоў

Пры ўездзе ў вёску Новая Мыш падарожнікаў вітае… мыш ФОТАФАКТ8

Брытанскія кінатэатры абмяжоўваюць выкарыстанне разумных акуляраў, баючыся пірацтва1

У Мінску мужчына ў ніжняй бялізне вісеў за балконам на дзявятым паверсе ВІДЭА11

Расія ўпершыню за дзесяцігоддзе засталася без вайсковых караблёў у Міжземным моры8

На Міншчыне пабудавалі загадкавую капліцу. Што пра яе вядома?2

У беларускіх крамах з’явіліся айчынныя брокалі і кветкавая капуста

Чаму індыйскія лекі забілі 9 беларусаў? Магчыма, чыноўнікі эканомяць, а дактары баяцца пакаранняў26

Робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс15

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць