У Бабруйску дзяржаўнае рытуальнае прадпрыемства шантажавала сваякоў памерлых
Бабруйскае камунальнае прадпрыемства «Гарадскі цэнтр рытуальных паслуг» патрабавала ў блізкіх памерлага купіць у іх агароджу і паслугі па яе мантажы. Калі сваякі адмаўляліся, памерлых пагражалі пахаваць у нізіне, дзе стаіць вада.
КУП «Гарадскі цэнтр рытуальных паслуг» зʼяўляецца спецыялізаванай арганізацыяй па арганізацыі пахаванняў і абслугоўванні такіх месцаў.
Выключнай кампетэнцыяй гэтай арганізацыі зʼяўляецца прадастаўленне ўчасткаў для пахавання, піша МАРГ. Міністэрства пабачыла ў дзеяннях рытуальнага прадпрыемства парушэнне і вынесла папярэджанне.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары