У Чавускім раёне фура сутыкнулася з легкавіком. Яго кіроўца — у рэанімацыі
Сёння каля 4 раніцы на 35-кіламетры аўтадарогі Магілёў-Чэрыкаў-Касцюковічы 26-гадовы кіроўца фуры не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем Renault.

51-гадовы кіроўца Renault з траўмамі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне.


Абставіны і прычыны ДТЗ высвятляюцца.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары