Усяго патроху2323

«Капец. Стыдоба!» Тыкток парвала відэа жанчын каля кававага аўтамата ў Баранавічах

У тыктоку апублікавалі відэа, у якім паказалі «адваротны бок кавярні самаабслугоўвання». На роліку, знятым, відавочна, схаванымі камерамі, трапілі дзве беларускі, якія наважыліся скарыстацца з сітуацыі і сёе-тое скрасці, заўважыла выданне Telegraf.news.

«Вось такія бываюць кліенты», — напісалі аўтары апублікаванага відэа ў сацыяльнай сетцы.

На роліку можна заўважыць, як дзве жанчыны, стоячы каля аўтамата з кавы, актыўна зграбаюць пластыкавыя трубачкі, палачкі для размешвання і, напэўна, цукар. Усё тое, што выкладаецца бясплатна каля вендынгавых апаратаў.

@tochka__shop Кофейни самообслуживания, обратная сторона бизнеса) #вендинг #кофейняминск #кофейнясамообслуживания #кофейнясамообслуживпниямосква #барановичи#вендингденьги #пассивный_доход #ворижки ♬ оригинальный звук - DETAILING магазин

На сітуацыю звярнулі ўвагу мінакі, але ўчынак беларусак іх не збянтэжыў, а наадварот, развесяліў. Ролік сабраў амаль 300 тысяч праглядаў і больш за 900 каментароў.

У каментарах, карыстальнікі выказвалі незадавальненне ды абурэнне.

«І людзі гэтага пакалення вучаць нас жыцця! Месца ім саступі, у чарзе прапусці! Моладзь дрэнная, а яны добрыя. Капец. Стыдоба!» — абурылася адна з карыстальніц.

Іншыя каментатары дзяліліся падобнымі сітуацыямі з уласнага досведу.

Каментары23

  • Джып
    25.03.2024
    Гэта быдла. І вось канкрэтна гэтаму быдлу ніяк не свеціць жыць у цывілізаванай еўрапейскай краіне. Ну як так можна???
    На шчасце, не усе такія.
  • Вожык
    25.03.2024
    Я нават упэўнены за каго яны галасавалі
  • Алег
    25.03.2024
    Тое, што гэта стыдоба, ясна. Але мяне яшчэ паражае тое, што твары людзей ніяк не замазваюць на відэа. Пажыўшы ў еўрапейскай краіне мне гэта здаецца даволі дзікім.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць