Са студзеня ў мазырскую міліцыю паступалі заявы грамадзян аб крадзяжах з прыватных дамоў і кватэр у адным раёне горада.

Па падазрэнні ў крадзяжах міліцыя затрымала 32-гадовага раней судзімага жыхара райцэнтра. Паводле МУС, ён датычны як мінімум да чатырох падобных эпізодаў. Яго здабычай сталі ювелірныя вырабы і грошы на агульную суму звыш 30 тысяч рублёў. Частка выкрадзенага канфіскаваная і вернутая ўладальнікам.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары