Здарэнні

Інжынеру «Мінаблаўтатранса» далі рэальны тэрмін за ДТЗ з маршруткай пад Смалявічамі, у якім загінулі 13 чалавек

Суд у Жодзіне прысудзіў галоўнага інжынера аднаго з філіялаў «Мінаблаўтатранса» да двух гадоў калоніі-пасялення па артыкуле аб службовай халатнасці, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека (частка 2 артыкула 428 КК), піша прэс-служба Вярхоўнага суда.

Згодна з матэрыяламі справы, асуджаны неналежным спосабам праверыў тэхнічны стан самазвала — ён аказаўся няспраўным.

З-за гэтага машына на трасе Смалявічы — Смілавічы — Праўдзінскі — Шацк» выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з маршруткай. Загінулі 13 чалавек.

Галоўным інжынерам ён працаваў з 12 мая 2021 года па 20 лютага 2023 года. У судзе мужчына сваю віну не прызнаў.

Акрамя пазбаўлення волі, яго абавязалі выплаціць МНС 203 рублі 74 капейкі і 80 рублёў дзяржпошліны. Займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, асуджанаму забаранілі на 5 гадоў.

Фота: абласная міліцыя
Фота: абласная міліцыя

Нагадаем, што 20 лютага 2023 года на дарозе Смалявічы — Шацк самазвал МАЗ сутыкнуўся з маршрутным таксі — у выніку аварыі на месцы загінулі 11 чалавек, яшчэ двое памерлі пазней у бальніцы. Кіроўцу грузавога аўтамабіля далі сем гадоў калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі1

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі1

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць