Грамадства44

У бацькоў Ціманоўскай праходзіць вобшук

Крысціна Ціманоўская паведамляе, што сёння ў яе бацькоў Следчы камітэт праводзіць ператрус. Заяву Крысціны распаўсюдзіў Байпол. 

 «Пакуль я лячу на спаборніцтвы і ў мяне трасуцца рукі ад гэтай інфармацыі, а ўсё таму што я хачу свабоды для сваёй краіны. Хачу прыязджаць туды на выходных, каб наведваць бацькоў, хачу раз у год прыязджаць у Беларусь дзеля яе цудоўнай прыроды, хачу сустрэцца з сябрамі, хачу пабываць там дзе я нарадзілася і вырасла, хачу прайсціся па Мінску, па сваіх любімых вуліцах, зайсці ў любімае кафэ і выпіць кавы з круасанам.

За гэта мая плата — крымінальныя справы, запалохванні і ператрусы. У мяне забралі дом, а цяпер дабраліся да маёй сямʼі, звычайнай правінцыйнай сямʼі, дзе тата ўсё жыццё працаваў пажарным, а мама супрацоўнікам банка», — паведамляе Ціманоўская. 

Яна кажа, што апошнія гады для яе сямʼі і так былі вельмі цяжкія — рак у мамы, інсульт у бацькі (цяпер ён інвалід). 

«Ніхто не нясе адказнасць за мяне, акрамя мяне самой, і калі ў Следчага камітэта ёсць пытанні да мяне, то я запрашаю іх у свой новы дом на ператрусы і размовы», — дадае Ціманоўская.

Бягуха Крысціна Ціманоўская падчас Алімпійскіх гульняў у Токіа ў 2021 годзе раскрытыкавала кіраўніцтва беларускай каманды за тое, што яе разам з іншымі спартоўкамі хацелі паставіць бегчы эстафету на той дыстанцыі, якую яна ніколі не бегала. Пасля таго яе адхілілі ад спаборніцтваў і спрабавалі вывезці ў Беларусь, але яна адмовілася пакінуць Японію і папрасіла міжнароднай абароны. Яна пераехала ў Польшчу, атрымала грамадзянства гэтай краіны і цяпер прадстаўляе яе на міжнародных спаборніцтвах.

Цяпер Ціманоўская балатуецца ў Каардынацыйную раду ад спіса Аляксандра Азарава «Закон і правапарадак». Улады Беларусі распачалі крымінальныя справы супраць усіх кандыдатаў у КР. 

Каментары4

  • Неяк так
    23.05.2024
    Жора, асэнсоўвай не асэнсоўвай, ужо позна, Беларусь намаганнямі кветкавых неверагодных ужо трапіла ў поўную залежнасць ад Расеі, кола зла самкнулася, цяпер нас чакае дзясяткі год змроку.
  • За скліканне устаноўчага сойму
    23.05.2024
    Неяк так, хопіць абмяркоўваць пустое месца, беларусам трэба гуртавацца ў краёвы парламент, пакінуўшы ўсіх гэтых расейскамоўных за бортам
  • Зигмунд нефрейд
    23.05.2024
    Неяк так, иди за фонариком к своему кумиру, верагодны.

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос22

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос22

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць