Гісторыя33

Экзарцызм на Слонімшчыне. Як жывы мярцвяк трымаў у страху цэлае мястэчка

Жудасную гісторыю захавалі архіўныя крыніцы. Чым яе можна вытлумачыць? 

Быценскі манастыр на гравюры 1862 года. Фота: Wikimedia Commons

Гісторыяй, якая адбылася ў першай палове XVIII стагоддзя, падзяліўся ў фэйсбуку гісторык-архівіст Дзяніс Лісейчыкаў. Яе запісалі быценскія базыльяне. 

У той час Быцень быў мястэчкам у Слонімскім павеце Новагародскага ваяводства (сёння аграгарадок у Івацэвіцкім раёне). Базыльянскі ордэн пабудаваў тут адзін з найбагацейшых уніяцкіх манастыроў на тэрыторыі Беларусі, ад якога праз ліхалецці XX стагоддзя да нас дайшла толькі малая царква. 

Падзеі, запісаныя манахамі, адбыліся ў мястэчку ў 1726 годзе:

«Дзівосная мясцовая нядаўняя гісторыя. У нас тут адбыўся выключны выпадак. Пан Лабачэўскі, быценскі падстароста, <…> памёр, але цела яго да трэцяга дня заставалася цёплым і з жывой крывёй. Таксама з шыі, перабітай рыдлёўкай, кроў як з быка ішла.

І закапаны быў на могілках у мястэчку. Але паколькі не толькі манастыр, але і ўсё мястэчка апаноўваў страх, мы загадалі назаўтра ж надвячоркам адкапаць. Але зноў труп быў знойдзены цёплым, а з галавы і шыі ішла свежая кроў.

Айцец вікарый тады ўчыніў экзарцызм, і труп быў спалены. А ў час спалення быццам дзве крыніцы вады з яго выбухнулі ўгару і залілі полымя. Нарэшце, калі ўжо вялікім полымем косці згарэлі, пры кавалку цела засталося сэрца, якога полымя, абступаючы, не ахапіла, а з яго як зарад пораху альбо ракета выбухнула, аж на людзей высыпаўшы іскры. Толькі тады пачало гарэць.

І нават тады, калі сэрца ўжо толькі адно засталося і лёгкія згарэлі, яшчэ кроў з сэрца струменем лілася. Хоць мы і ў вялікім страху былі, аднак з Божай ласкі не мелі шкоды».

Фрагмент архіўнага дакумента, у якім зафіксаваная дзіўная гісторыя з Быценя. Фота: фэйсбук Дзяніса Лісейчыкава.

Трупаспаленне, або па-іншаму крэмацыя, ніколі не віталася ў хрысціянстве. Па-першае, крэмацыю атаясамлялі з язычніцкімі практыкамі, па-другое, хрысціяне вераць, што ў Судны дзень усе людзі ўваскрэснуць у плоці і выйдуць са сваіх магіл, а спаленне трупа, пасля якога не застаецца нават костак, разбурае гэтую веру.

Сёння каталіцкая і праваслаўная цэрквы не забараняюць крэмацыю, але раяць устрымацца ад яе, выбраўшы традыцыйны спосаб пахавання. Але больш як тысячу гадоў існавала поўная на яе забарона, уведзеная яшчэ Карлам Вялікім у 785 годзе, за парушэнне якой чакала пакаранне смерцю. 

Каталіцкая царква, да якой належыць і ўніяцкі ордэн базыльянаў, змякчыла забарону толькі ў 1960-я гады. Так што спаленне манахамі трупа ў Быцені было надзвычайнай сітуацыяй.

Што ж магло здарыцца з целам падстаросты? 

Разважаючы пра прычыны таго, што адбывалася з целам пана Лабачэўскага, варта адразу адкінуць летаргічны сон і іншыя падобныя станы, калі чалавек выглядае мёртвым, але пры гэтым застаецца жывым. З апісання базыльянаў зразумела, што з ранай ад рыдлёўкі на шыі, з якой як з быка ішла кроў, падстароста доўга б не працягнуў. Не перажыў бы ён і закопванне ў зямлю, як бы глыбока не спаў. 

Яго адкапанае цела ў любым выпадку мусіла б астыць. Але гэта не адбылося. 

Пасмяротны перагрэў — з'ява неаднойчы задакументаваная, але дагэтуль да канца не вытлумачаная навукоўцамі. Большасць спецыялістаў паказваюць на працэсы разлажэння. Напрыклад, некаторы нагрэў цела могуць выклікаць бактэрыі-сімбанты, у тым ліку кішачныя, якія працягваюць раскладаць ежу. 

Гэтыя ж працэсы маглі прывесці да накаплення ўнутры памерлага чалавека газаў, што сталі прычынай выбуху «пораху альбо ракеты», які назіралі жыхары Быценя, калі паспрабавалі спаліць труп. Пад гэтым унутраным ціскам з трупа магла працягваць выцякаць кроў і іншыя вадкасці цела. Вядома, што трупная кроў толькі спачатку гусцее, але праз 30-90 хвілін зноў «разрэджваецца» — яе, як і донарскую, сёння выкарыстоўваюць для вырабу плазмы для пералівання.

Усе апісаныя з'явы, якія адбыліся з трупам, можна было б вытлумачыць рацыянальна, калі б падзеі адбываліся не ў глухой правінцыі ў часы, калі медыцына яшчэ не была дастаткова развітой. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Чытач
    27.05.2024
    Суперцікавы артыкул, дзякуй!
  • капуцын
    27.05.2024
    Гэта 18-е стагоддзе, час "эпідэміі" вампірызму, ў прыватнасці ў Польшчы. Археолагі знаходзяць прэшткі с цэглай ў зубах, або с адсечанымі нагамі і рукамі і датуюць гэта якраз 17-18-мі стагоддзямі. Па ўсім бачна не абыйшоў "вампірызм" і нашыя землі, хоць і з невялікім спазненнем. 
  • жэўжык
    28.05.2024
    Дзякую за цікавы прыклад рукапіснай лацінкі пачатку 18-га стагоддзя. На жаль, чытаць цяжкавата. Я магу разабраць толькі асобныя фрагменты: ".. bit takže RydLem ... Krew jak zwołu szła ...".

    Не пашкодзіла б, каб хто зрабіў дакладную транскрыпцыю арыгінальнага тэксту без перакладу на сучасную мову.

Цяпер чытаюць

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам5

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава. Цяпер яго расстраляюць? А вось і не1

Вайсковую машыну з амерыканскімі вайскоўцамі, што затанула на палігоне ў Літве, дасталі

У Італіі затрымалі румынаў, што мянялі старыя беларускія купюры на еўра1

Трамп: Зяленскі хоча выйсці са здзелкі па мінералах14

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

У Каардынацыйнай радзе стварылі працоўную групу па пытанні знікнення спікеркі Мельнікавай32

У Мурманску чалавек забраўся на дах шматпавярховіка і пачаў страляць. Яго нейтралізавалі толькі праз дзве гадзіны6

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных уляпаўся ў партыю Гайдукевіча11

«Я не жартую. Шмат хто хоча, каб я гэта зрабіў». Трамп не выключыў, што пойдзе на трэці тэрмін26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам5

Хто той чацвёрты вайсковец ЗША, якога дагэтуль шукаюць? І які амаль супадае па ўзросце з амерыканцам, затрыманым пад Маладзечнам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць