Надвор'е44

Калі з Беларусі сыдзе анамальная спёка

Экстрэмальнай спякоты больш не чакаецца, але другая дэкада ліпеня пацвердзіць свой статус самага цёплага летняга перыяду, сказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў на АНТ.

Паводле яго словаў, да сярэдзіны наступнага тыдня спякота пачне спадаць і дыхаць стане лягчэй. Пры гэтым надворʼе будзе няўстойлівым. 

У панядзелак чакаюцца навальніцы і дажджы. Узровень вільготнасць будзе да 80%. У першы дзень тыдня тэмпература ад +25°С на паўночным захадзе да +34°С на паўднёвым усходзе. У аўторак разбежка чакаецца ад +25°С да +31°С.

«У сярэдзіне тыдня надворʼем пачнуць кіраваць вільготныя паветраныя масы і чарговы атмасферны фронт. Чакаецца пераменная воблачнасць», — адзначае Рабаў.

Вільготнасць у сераду будзе падаць, а тэмпература чакаецца ад +19°С да +28°С. 

У пачатку другой паловы наступнага тыдня метэаўмовы будзе вызначаць антыцыклон з Заходняй Еўропы. Пераменная воблачнасць, значных дажджоў не чакаецца. Вільготнасць да 50%. Слабыя туманы пад раніцу. Вецер умераны. Уначы ад +14 да +19°C. Днём у чацвер +24…+28°C, у пятніцу — да +25°C. 

На наступныя выхадныя не абыдзецца без навальніц і дажджоў, воблачнасць будзе пераменнай. Туман — месцамі. Вецер паўднёвы і паўднёва-заходні, умераны. Вільготнасць да 80 працэнтаў. 

Тэмпература паветра ноччу +13…+18°C, у сярэдзіне дня 20 ліпеня — ад +24 да +30°C, 21 ліпеня будзе крыху цяплей — +26…+33°C.

@nashaniva Апакаліпсіс у Беларусі: Шторм накрыў Гомельшчыну #гомель #мозырь #беларусь #ураган #буря #погода #тепло #лето ♬ Virtuoso Violin - Rafael Krux

Каментары4

  • Вадзім
    14.07.2024
    Знакi бяды, папнуўся быў параіць табе вылезьці са свайго бункера, паглядзець вайну, але не - не вылазь. Сядзі там, цалейшы будзеш. :(
  • нявеста азаронка
    14.07.2024
    гістэрычка, скажыце яшчэ, што нараджэнне пераважна хлопчыкаў - прадвеснікі нечага там... тым часам, як "Две девочки родились в первые минуты Дня Независимости в Беларуси, сообщили в пресс-службе Минздрава." - паведаміў sputnik.by
  • нявеста азаронка, гадаючы на картах таро
    14.07.2024
    а яно нам трэба? псуе толькі генафонд

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць