Вайна1717

Страты расійскай арміі ў 2024-м значна выраслі. Памірае 200-250 байцоў за дзень

Новыя звесткі пра страты расійскай арміі прыводзіць «Медыязона».

Загінулы расійскі салдат за некалькі кіламетраў ад Андрэеўкі Данецкай вобласці Украіны, верасень 2023 года. Фота: Alex Babenko / AP Photo

Як піша «Медыязона», на 5 ліпеня 2024 года па інфармацыі з адкрытых крыніц дакладна вядомыя імёны 58200 загінулых. З іх 3700 афіцэраў, у тым ліку 430 у званні ад падпалкоўніка і вышэй. За апошнія два тыдні да агульнага спісу дадалося 1349 чалавек.

Па сацыяльным складзе на першым месцы, як і раней, знаходзяцца зняволеныя (хоць пра іх масавае выкарыстанне пасля штурму Бахмута ў сакавіку 2023 года больш невядома), затым ідуць добраахвотнікі і мабілізаваныя.

Лічба страт ўзрастае ўдвая (каля 120 тысяч), калі за аснову аналізу былі ўзятыя даныя з Рэестра спадчынных спраў. Толькі з пачатку 2024 года вядома пра гібель 39 тысяч чалавек.

Аўтары адзначаюць, што ў апошнія месяцы сярэднядзённыя страты расійскай арміі істотна ўзраслі. Калі ў 2023 годзе яны складалі каля 120 чалавек за дзень, то цяпер — 200-250.

Даныя таксама дазваляюць вызначыць рэгіёны, ураджэнцы якіх найчасцей гінулі на вайне. Калі на канец 2023 года гэта былі Свярдлоўская і Чалябінская вобласці, Башкартастан і Бурація, цяпер на першых месцах Башкартастан, Кубань і Свярдлоўская вобласць. Праўда, зусім не збіраюцца звесткі пра забітых з акупаваных Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.

Аўтары заўважаюць, што зыходзячы з тых лічбаў, якія вядомыя на сёння, відавочна, што нават калі б ваенныя дзеянні цяпер былі спынены, то, хутчэй за ўсё, 2024 год пабіў бы рэкорд крывавага 2023-га.

Калі раней пра «мясныя штурмы» гаварылі ў адносінах да Бахмута, то цяпер яны — уся лінія фронту. Цяпер там засталося нашмат менш людзей, якія маюць баявы вопыт і хоць нейкае дачыненне да прафесійнай арміі. Некралогі на прафесійных ваенных з'яўляюцца ў базе ўсё радзей і радзей.

Каментары17

  • Спадар
    18.07.2024
    Добрая навіна. Поспехаў украінскім ваярам!
  • Лапата
    18.07.2024
    Так, вось і рашысцкая прапаганда пад’ехала, ты хоць какошнік свой знімай, перад тым як нешта сёрнуць.
  • Нет никаких причин
    18.07.2024
    Для разницы в цифрах.
    Сколько гибнет россиян, столько и украинцев.
    В большинстве своем русскоязычных.

    И вообще это все очень похоже на борьбу с собственным отражением в зеркале.

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць