Грамадства

У Мінску будуць судзіць вядомага канцэртнага фатографа

22 ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска адбудзецца працэс над канцэртным фатографам і музыкам Дзмітрыем Сачыўкам. Яго абвінавачваюць па «народным» артыкуле аб удзеле ў пратэстах, даведалася «Люстэрка».

Дзмітрый Сачыўка. Фота з сацсеткі

Пасяджэнне пачнецца ў 10.30 і пройдзе ў адкрытым рэжыме, судзіць будзе Вольга Емяльянчанка.

Мужчыну абвінавачваюць паводле часткі 1 артыкула 342 КК — «Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый». Па гэтым артыкуле судзяць многіх шараговых удзельнікаў пратэстаў 2020 года.

Дзмітрыю Сачыўку пагражае пакаранне ў выглядзе арышту альбо, што больш верагодна, абмежавання волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў. Ці знаходзіцца мужчына пад вартай, невядома. У сацсетках ён не з'яўляўся больш за месяц.

Дзмітрый Сачыўка — музыка і фатограф, у першую чаргу вядомы здымкай рок-канцэртаў. Таксама ён быў журналістам сайта BelMetal. Нядаўна яму споўнілася 38 гадоў.

У 2021 годзе Дзмітрыя ўжо затрымлівалі на святкаванні Масленіцы ў Музеі валуноў у Мінску, яму тады прысудзілі 30 сутак арышту па артыкуле 24.23 аб удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Дарэчы, у гэты ж дзень у гэтым судзе будуць разглядаць яшчэ адну справу аб удзеле ў пратэстах. Па тым жа 342-м артыкуле будуць судзіць чалавека па імені Іван Сяміжон.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі17

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Міністры абароны Расіі і Беларусі абмеркавалі неабходнасць «апераджальных дзеянняў» супраць Еўропы21

Джудзі Дэнч: Я больш не магу граць у спектаклях і фільмах ці чытаць1

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію31

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP1

Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго17

За хабар арыштавалі кіраўніка Аршанскага мясакансервавага камбіната. Два месяцы таму ён прымаў на заводзе прэм'ера Турчына

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай7

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі17

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць