Паводле арабскіх і ізраільскіх СМІ, было выпушчана 30-50 ракет.

Ізраільская сістэма супрацьпаветранай абароны «Жалезны купал» адкрыла агонь, каб перахапіць атаку з Лівана над раёнам Галілеі ў нядзелю, 4 жніўня 2024 года. Фота: Leo Correa / AP
На поўначы Ізраіля, у Галілеі, сістэма «Жалезны купал» перахапіла мноства ракет, выпушчаных з тэрыторыі Лівана, перадае The Times of Israel.
Паводле арабскага тэлеканала Al Mayadeen, было выпушчана 50 ракет (у прыватнасці, «Кацюша»).
Было зафіксавана каля 30 пускаў, большасць ракет былі перахопленыя, ахвяр няма.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары