Свет33

Іран хоча перанесці сталіцу з Тэгерана

Тэгеран перанаселены, ён пакутуе ад недахопу вады, асядання глебы і забруджанага паветра. Сталіцу неабходна перанесці на поўдзень, заявіў прэзідэнт краіны Масуд Пезешкіян.

Тэгеран. Фото: Amir1140, CC BY-SA 3.0 / wikimedia.org

Эканамічны і палітычны цэнтр Ірана неабходна перанесці бліжэй да паўднёвага ўзбярэжжа Ірана, паколькі Тэгеран у ролі сталіцы мае праблемы, для якіх няма іншага рашэння, заявіў Пезешкіян, перадае Fars.

Развіваць Тэгеран з яго цяперашнімі праблемамі — марнаванне часу, лічыць ён. Сярод праблем прэзідэнт назваў недахоп вады, забруджванне паветра і прасяданні глебы.

У Тэгеране пражываюць больш за 13 млн чалавек. Гэта найбуйнейшы горад Ірана і адзін з самых густанаселеных гарадоў свету. Для большасці жыхароў сталіцы Ірана з-за перанаселенасці недаступныя якасныя ўмовы жыцця. 

Каментары3

  • Минск резиновый
    08.09.2024
    Ничего, скоро все сяляне переселятся в Минск, и здесь тоже будет Ад.
  • Фінт
    08.09.2024
    Тая ж гісторыя, што са сталіцай Інданэзіі: распладзіліся, як трусы, заср&лі ўсё і вырашылі, што трэба паўтарыць у новай лакацыі.
  • а
    08.09.2024
    нам хули?

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць