Грамадства1313

Марзалюк сказаў, што любімы філосаф Пуціна — ідэолаг нацызму

Філосаф Іван Ільін, якога прэзідэнт Расіі ў сваіх публічных выступах называў «вялікім» і «сапраўдным патрыётам» — «ідэолаг нацызму», працы якога павінны быць забароненыя, як і людзі, якія прапагандуюць яго тэксты. Пра гэта распавёў у эфіры АНТ дэпутат Ігар Марзалюк, звярнула ўвагу «Люстэрка».

Іван Ільін. Wikimedia Commons

Пра Ільіна (1883—1954) дэпутат выказаўся ў фільме-расследаванні «Пра карані цікавасці беларускіх падлеткаў да ідэалогіі нацызму».

Ігар Марзалюк падкрэсліў, што неанацысты — паслядоўнікі старых ідэалогій гітлерызму і фашызму.

— Нянавісць тая ж самая, канцэпты тыя ж самыя. < … > Абгорткі крыху мяняюцца, ідэалогія тая ж самая. Іншая справа, што неанацысты камуфліруюць свае погляды.

У свой час, калі гітлерызм, як і фашызм Беніта Мусаліні, пацярпелі крушэнне, то асобныя, у тым ліку рускія, ідэолагі нацызму, у тым ліку філосаф Ільін, заявілі, што не трэба ўжываць слова фашызм. Займацца тым жа самым, але не ўжываць гэтыя словы.

Па-іншаму называць партыі, па-іншаму называць ідэалогіі: «новыя правыя», яшчэ што-небудзь, а звярыны ашчэр той жа: апалогія вайны, апалогія нянавісці, Апалогія нацызму і прынцыповае непрызнанне роўнасці ўсіх людзей. Вось гэта нацызм. Упэўненасць у тым, што дзеля нейкіх ідэй можна нейкую групу сегрэгаваць, знішчыць, сцерці з твару зямлі, — выказаўся Марзалюк.

Дэпутат падкрэсліў, што нацызм як ідэалогія павінен быць забаронены.

— І любыя ідэалагемы, якія прапагандуюць нацызм, як і людзі, якія прапагандуюць тэксты [ідэолагаў нацызму], павінны быць забароненыя і іх не павінна быць у публічным дыскурсе, — адзначыў Ігар Марзалюк.

Два гады таму Пуцін пасля падпісання так званай Дамовы аб уключэнні захопленых украінскіх тэрыторый у склад Расіі свой выступ расейскі лідар завяршыў цытатай Ільіна, якога назваў «сапраўдным рускім патрыётам».

Паводле падлікаў даследчыкаў, Пуцін цытаваў Ільіна ў сваіх выступах як мінімум шэсць разоў — у 2005, 2006, 2012, 2013, 2014 і 2022 гадах.

Тройчы — у пасланнях Федэральнаму сходу, двойчы — перад ваеннай аўдыторыяй і адзін раз — на маладзёжным форуме. Ільіна таксама цытавалі або згадвалі экс-прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, іншыя расійскія чыноўнікі, патрыярх Кірыл.

У 2005-м прах прах Ільіна перапахавалі ў Расіі на могілках Данскога манастыра. Яго «суседзямі» сталі белы генерал Антон Дзянікін і пісьменнік Іван Шмялёў. Пазней побач з імі пахавалі і нобелеўскага лаўрэата Аляксандра Салжаніцына.

У 2009-м Пуцін, тады прэм'ер (у паўзах паміж прэзідэнцкімі тэрмінамі), усклаў кветкі на іх магілы. Архімандрыту Ціхану, які суправаджаў яго, ён прызнаўся, што часта перачытвае кнігу «Што абяцае свету расчляненне Расіі».

Са слоў Пуціна, у гэтай працы філосаф перасцерагаў, што «падзел вялікай краіны немінуча прывядзе да катастрофы». Ільіна і трох іншых дзеячаў прэм'ер назваў «дзяржаўнікамі».

У 2006-м бібліятэку Ільіна з ініцыятывы Пуціна вярнулі ў Расію і перадалі ў МДУ. На адным з будынкаў гэтага ўніверсітэта ў гонар філосафа ўсталявалі мемарыяльную дошку, у Екацярынбургу — помнік. Цытаты і тэксты з твораў Ільіна шырока выкарыстоўваюцца як заданні для школьнага Адзінага дзяржаўнага экзамену. А сам расійскі прэзідэнт неаднаразова цытаваў Ільіна ў сваіх выступах.

Каментары13

  • *_*
    25.09.2024
    Ну так гэта так і есьць - Ільін гэта рускі філосаф нацызма і фашызма. Гэта АБСАЛЮТНА так і есьць. І Марзалюк тут не схлусіў. Праўда Марзалюк адразу распавеў, што і на Беларусі сеньняшнім часам існуе фашыстоўскі рэжым, які ўжо і не хаваецца апошнім часам, бо

    апалогія вайны, апалогія нянавісці, Апалогія нацызму і прынцыповае непрызнанне роўнасці ўсіх людзей. Вось гэта нацызм. Упэўненасць у тым, што дзеля нейкіх ідэй можна нейкую групу сегрэгаваць, знішчыць, сцерці з твару зямлі, — выказаўся Марзалюк.

    Але тым ня менш - брава Марзалюк, брава
  • Брест
    25.09.2024
    Так путинская россия это и есть неонацистское государство.
  • всё просто и понятно
    25.09.2024
    Русский фашизм=лукашизм....

Цяпер чытаюць

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове5

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове

Усе навіны →
Усе навіны

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

Расіяне на матацыклах спрабавалі ўзяць штурмам Малую Такмачку. Здагадайцеся, чым скончылася12

Самкі птушак здраджваюць партнёрам, каб спарвацца з больш разумнымі самцамі8

На МКАД-2 у аварыі загінуў 29‑гадовы хлопец

ЗША знялі марскую блакаду Ірана

Дыета на квашанай капусце: новы трэнд у адміністрацыі Трампа8

NATO не бачыць ядзернай зброі ў Беларусі

Паглядзіце, як крута перарабілі сталінку каля цэнтра Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове5

У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць