Свет88

Пад Масквой расстралялі высокапастаўленага афіцэра ГРУ — ён толькі вярнуўся з вайны ва Украіне

44-гадовы Мікіта Клянкоў быў намеснікам камандзіра цэнтра падрыхтоўкі спецназа.

Фота: Baza

У вёсцы Меленкі Маскоўскай вобласці невядомы расстраляў 44-гадовага Мікіту Клянкова — намесніка камандзіра цэнтра падрыхтоўкі Сіл спецаперацый УС РФ і ўдзельніка вайны супраць Украіны.

Забіты палкоўнік, паводле звестак расійскіх СМІ, тыдзень таму вярнуўся з вайны. Клянкова расстралялі ў ягоным аўтамабілі. Сілавікі лічаць, што стралок мог прыйсці ў вёску пешшу праз лес. Версію пра тое, што за машынай Клянкова гнаўся іншы аўтамабіль, следчыя адкінулі, піша Mash.

Клянкоў служыў намеснікам камандзіра ў в/ч 43292 — гэта цэнтр падрыхтоўкі Сіл спецаперацый. Ён быў высокапастаўленым афіцэрам Галоўнага разведвальнага ўпраўлення, даведаліся «Важные истории».

Акрамя таго, згодна з геалакацыйнымі данымі ўцечак, Клянкоў заказваў дастаўку ежы ў штаб-кватэру ГРУ, а таксама наведваў паліклініку каля будынка ГРУ.

Ён валодаў аўтамабілем Hyundai Palisade — у аўтамабілі такой жа самай мадэлі яго расстралялі, вынікае з відэа, апублікаванага СК. Таксама ён з'яўляецца ўладальнікам Mercedes Benz E300, пазадарожніка Hummer H3 і Ford.

Каментары8

  • бабруйчанін
    16.10.2024
    Ёсік, ))))...
  • бабруйчанін
    16.10.2024
    Ёсік, Больш падобна на нейкія " спрэчкі" крамлеўскіх " башэн" у сілавых структурах ?? Кремлеканспіралогія? Як версія))
  • Настрой на весь дзень
    16.10.2024
    Вельмі прыемна чытаць такое.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць