Вайна66

Чаму пры абменах целаў украінцаў больш, чым расіян?

Сёння адбыўся чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў паміж Расіяй і Украінай. Украінцы перадалі целы 89 расіян, расіяне — 501 загінулага ўкраінскага вайскоўца. Не першы раз, калі расіяне перадаюць больш. Чаму так?

Краявід пасля бітвы каля Бахмута, 2023 год. Фота: AP Photo / Alex Babenko

Таму што ўкраінская армія ў 2024 годзе пераважна абаранялася і адступала. Гаворка ж пераважна пра тых вайскоўцаў, целы якіх пасля баёў застаюцца на раней нейтральнай паласе або на новазанятых лініях. А калі лінія фронту пакрысе змяшчаецца ва ўкраінскі бок, то і суадносіны адпаведныя. 

Такія лічбы не адпаведныя рэальнаму ўзроўню страт бакоў. Страты расіян нашмат вышэйшыя менавіта таму, што яны вядуць наступальныя дзеянні, а ўкраінцы таму і сядзяць ва ўмацаванай абароне, што маюць менш жывой сілы і берагуць яе.

Расійскія «Медыязона» і Бі-бі-сі з дапамогай валанцёраў вядуць падлік колькасці загінулых на аснове адкрытых крыніц. Па гэтым падліку на сёння вядомыя імёны 73 тысяч забітых. Праекцыі ж агульнай лічбы расійскіх страт, зробленыя на аснове колькасці спраў аб спадчыне, выводзяць на лічбу каля 120 тысяч ахвяр па стане на пачатак кастрычніка.

Страты ўкраінскага боку дакладна невядомыя, але яны таксама вялізныя. Заходнія разведкі нядаўна называлі лічбы прыкладна 60—70 тысяч забітымі. 

Каментары6

  • ололо
    18.10.2024
    Эюя, вы сапраўды верыце, што рускіх уже нахерачылі пад мільён, а украінцаў ледзь 20к загінула? Спусціцеся на зямлю. Ну і па сутнасці, мы не ведаем нічога акрамя верыфікаваных маскальскіх страт, па Украіне нармальных дадзеных у ваенны час не будзе.

    Ну а дадзеныя заходніх разведак прыводзяцца таму, што адэкватнай альтэрнатывы інфы па украінскіх стратах няма. Так што Наша Ніва норм.
  • Эюя
    18.10.2024
    ололо, Дадзеныя заходніх разведак сведчаць пра тое, што расейцаў нахерачылі пад мільён. Пра гэта ня раз заяўляла брытанская і амерыканская выведка. Іх даныя мала чым адрлзніваюцца ад украінскіх. Дарэчы, у гэтым сэнсе афіцыйныя украінскія даныя нашмат больш праўдзівыя, чым любыя Медыязоны. Украінцы вядуць падлік па натаўскіх правілах і хутчэй за ўсё схільныя нават да заніжэння паказчыкаў. А вось медыязона са сваімі аналізамі праз вкантакці і аднакласнікі, штука ўвогуле несур’ёзная.
  • Лол
    18.10.2024
    ололо, Обзор разведки Министерства обороны Великобритании за вторник, 17 сентября:
    По оценкам британской разведки, с начала полномасштабного вторжения в Украину российские потери, вероятно, составляют более 610 тысяч убитыми и ранеными….

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

У Нарвегіі адрэагавалі на абразлівае выказванне Трампа з гумарам — падборкай дызайнерскіх прыбіральняў ФОТЫ1

«Не збіраюся стрымлівацца». Эстонскі прэм'ер адказаў на просьбу Пентагона не называць Пуціна пацуком6

«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз3

Амерыканцы ставяць рэкорды па датэрміновым галасаванні ў Кангрэс. Бюлетэнь папрасіў нават Папа2

У Расіі вырашылі не рамантаваць свой самы магутны вайсковы карабель12

УСУ знішчылі на Луганшчыне расійскі верталёт Мі-8 ВІДЭА2

Кіраўнікі МЗС G20 адмовіліся фатаграфавацца з Лаўровым3

Амерыканка, якая выжыла пасля спробы пакарання смерцю, расказала, што з ёй адбывалася4

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 420

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць