Каханне і сэкс117117

Марына Ментусава расказала пра разрыў з мужчынам. Прычына вас здзівіць

Марына Ментусава, асветніца на тэму гендарнай роўнасці і вядучая ютуб-шоу «Обычное утро», напісала ў Х (твітары) трэд пра тое, што з ёй расстаўся мужчына. Вось з чым паляк, з якім Марына была ў адносінах, не здолеў змірыцца.

Марына Ментусава. Фота: dementusova / X

Марына расказвае, што нядаўна яна ўпершыню з часоў разводу вырашыла ўступіць у адносіны. Яна пачала сустракацца з палякам: «Здаецца, амаль Еўропа, чалавек прагрэсіўны — вада мокрая, трава зялёная, жанчын гвалціць нельга». 

У пачатку адносінаў пара сур’ёзна пагутарыла пра асабістыя межы, і Марына кажа, што тады абараніла пэўныя важныя для яе рэчы — магчымасць свабодна весці сацсеткі, насіць чырвоныя сукенкі і публікаваць у сеціве адкрытыя фоты, у тым ліку з ягадзіцамі. 

Тым не менш, раз на тыдзень Марына заўважала з боку мужчыны дзеянні, якія можна было лічыць чырвонымі сцяжкамі, але той прасіў прабачэння і адносіны працягваліся. Напрыклад, ён спрабаваў абмежаваць Марыну ў тым, што яна публікуе ў інстаграме, у тым ліку прымусіць адмовіцца ад адкрытых фота ў сеціве, а таксама шмат пытаўся пра колькасць палавых партнёраў у жанчыны. 

Вядучая прыводзіць яшчэ некалькі цытат былога, якія, як яна цяпер разумее, мусілі яе насцярожыць. Напрыклад, калі яна збіралася на сустрэчу з кімсьці, былы пытаўся, з кім гэтая сустрэча — з мужчынам ці жанчынай. Таксама ён лічыў, што жанчыны, якія публікуюць нюдсы, прадаюць сябе, і казаў: маўляў, я ведаю, наколькі я добры і што я магу прапанаваць.

Але адносіны ўсё роўна выглядалі файнымі, піша Марына:

«Пры гэтым чалавек казаў пра нейкае вар’яцкае каханне і пра тое, што я найлепшая ў свеце, што ён хоча са мной сям’ю і ніколі нікога не раўнаваў. Гэта такая дыяментавая локшына, што я павялася і абсалютна забыла праверыць — ён у мяне закаханы ці ў тую версію мяне, якую сам сабе прыдумаў.

Бо рэальная версія мяне часам танчыць на барных стойках і посціць задзёрыстую д*пу ў твітар, гэта не адмяняе яе здольнасці кахаць, быць вернай, разумнай, таленавітай і ўсялякай іншай. Але гэта не можа быць выключана як нешта неліквіднае — гэтыя 10% дурасці цалкам мае».

Скончылася тым, што паляк вырашыў разарваць адносіны з Марынай і матываваў гэта тым, што яна публікавала ў сеціве кадры са сваімі ягадзіцамі. Жанчына з гумарам піша, што ўсе высновы з гэтай сітуацыі яшчэ не зрабіла, але вырашыла публікаваць такія здымкі яшчэ часцей, каб загадзя адсейваць мужчын з поглядамі, як у яе былога, бо «асабістыя межы — гэта база».

Трэд Ментусавай сабраў больш за 350 тысяч праглядаў і з сотню каментароў. Амаль усе карыстальнікі асуджаюць мужчыну — маўляў, страціў шыкоўную кабету, яму ж будзе горш.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары117

  • Ясна
    28.10.2024
    Ясна. Прычына разрыву стасункаў: нармальны мужчына. Ёй трэба ненармальны.
  • Ідэя
    28.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Будзем ведаць
    28.10.2024
    Вось такія асобыз гендарнымі тараканамі ў галаве, аматаркі выстаўляць голыя дупы напаказ, нешта там вякаюць ў сваіх эфірах на Пазьняка.
    Затое Калеснікава з яе арыентацыяй ёй вельмі падабаецца.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты13

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

Беларус памёр у кітайскай правінцыі Хайнань1

У Пецярбургу цела двухгадовага дзіцяці знайшлі ў халадзільніку. Яго бабулю забілі да смерці. Падазраваны — настаўнік матэматыкі8

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты13

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць