Эканоміка11

У Кітаі за махлярствы з лекамі ад раку арыштавалі кіраўніка AstraZeneca

Акрамя яго, пад следствам знаходзяцца некалькі топ-менеджэраў кітайскага падраздзялення кампаніі. 

China AstraZeneca
Стэнд AstraZeneca падчас гандлёвай выставы ў Ханчжоу (правінцыя Чжэцзян). 30 кастрычніка 2024 г. Фота: LONG WEI / Feature China/Future Publishing via Getty Images

Як піша The Wall Street Journal, 6 лістапада кампанія AstraZeneca паведаміла аб затрыманні свайго выканаўчага віцэ-прэзідэнта Леона Вана, адказнага за Кітай і азіяцкі рэгіён. Акрамя Вана, пад следствам знаходзяцца два цяперашнія і два былыя топ-менеджара AstraZeneca ў Кітаі.

На мінулым тыдні кампанія заявіла, што супрацоўнічае са следствам. Гэтая навіна прывяла да падзення яе акцый адразу на 8%, а за тыдзень — на 12%.

Адпаведна заяве, якую распаўсюдзіла сама кампанія, улады Кітая расследуюць выпадкі незаконнага імпарту прэпаратаў для лячэння раку грудзей Enhertu і печані Imjudo з Ганконга, а таксама незаконны збор даных аб пацыентах.

Абодва прэпараты былі адобраныя ў Ганконгу, але на момант расследавання не мелі ліцэнзіі на мацерыковым Кітаі. Enhertu атрымаў адабрэнне ў ліпені 2023 года.

Кітай з'яўляецца важным рынкам для AstraZeneca. Яе прыбытак за першае паўгоддзе ў гэтай краіне склаў 13% ад агульнай выручкі.

Да гэтага, як піша WSJ, кампанія трапіла ў скандал, звязаны з махлярствам яе супрацоўнікаў адносна медыцынскага страхавання.

У пачатку 2022 года Нацыянальнае ўпраўленне медыцынскага страхавання Кітая выявіла, што супрацоўнікі AstraZeneca ў змове з лабараторыямі фальсіфікавалі генетычныя тэсты, каб пацыенты маглі атрымаць страхоўку за набыццё прэпарату Tagrisso, прызначанага для лячэння раку лёгкіх пры наяўнасці пэўнай мутацыі. Пры адсутнасці гэтай мутацыі лек не дае эфекту.

Кітай упершыню адобрыў Tagrisso ў 2017 годзе і з 2018 года дазволіў яго набыццё па значна ніжэйшых коштах для пацыентаў з пэўнымі паказаннямі з кампенсацыямі ад страхавых кампаній.

Каб увайсці ў дзяржаўную праграму медыцынскага страхавання, AstraZeneca неаднаразова паніжала цану, што прывяло да вельмі нізкай прыбытковасці. Каб яе павялічыць, кампанія давяла супрацоўнікам высокія планы продажаў, што, як сцвярджаюць некаторыя супрацоўнікі, стварыла моцны ціск на іх і стала прычынай махлярскіх схем.

Гэтая справа лічыцца найбуйнейшым страхавым махлярствам у фармацэўтычным сектары Кітая за апошнія гады. Кітайскія ўлады выявілі каля ста былых супрацоўнікаў AstraZeneca, якія былі замяшаныя ў махлярстве са страхаваннем, некаторыя з іх атрымалі турэмныя тэрміны.

Адпаведна распаўсюджанай заяве кампаніі, цяперашняе расследаванне мае іншы характар і не звязана з ранейшым скандалам.

Каментары1

  • Ганконец
    09.11.2024
    Каб вы ведалі, Ганконг - гэта і ёсць мацерыковы Кітай, бо ён знаходзіцца не на выспе, а на паўвыспе. Так, ёсць выспа Ганконг, якая частка ўсяго таго ж, вялікага Ганконга, - спецыяльнага адміністрацыйнага раёна КНР.

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду8

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю58

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду8

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць