Культура11

Абвешчана праграма фестывалю Pradmova ў Познані

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova 30 лістапада і 1 снежня завітае ў Познань: літаратура, музыка, тэатр і мастацтва паяднаюцца на пляцоўках фестывалю, каб стварыць атмасферу для творчых сустрэч і інтэлектуальных дыскусій.

Pradmova

На працягу двух дзён фестываль прапануе шырокую праграму, якая ўключае прэзентацыі кніг і аўтарскіх праектаў, лекцыі, канцэрты, спектаклі і інтэрактыўныя майстар-класы. Pradmova ў Познані стане месцам сустрэчы беларускіх і замежных аўтараў, дзе кожны зможа далучыцца да дыялогу пра сучасную культуру, гісторыю і сацыяльныя выклікі.

Сярод яркіх падзей фестывалю — прэзентацыя паэтычнага зборніка «Астралябія Божых таямніц» ад беларускамоўнай паэткі з Іспаніі Анхелы Эспіносы Руіс, якая дэманструе сувязь беларускай мовы і культуры з міжнароднай супольнасцю. Ганна Янкута прадставіць сваю дзіцячую кнігу «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік», якая ўжо палюбілася маленькім чытачам, таксама ў межах познаньскай Pradmova адбудуцца перфарматыўныя чытанні Жэні Давідзенкі «10 гадзін наўпрост дадому» і паказ спектакля «Шум» ад Teatr Emigrant.

Для аматараў гісторыі і культуры адбудуцца цікавыя лекцыі і дыскусіі. Сярод іх выступ Віктара Шадурскага і прэзентацыя яго даследавання «Нараджэнне беларускага Левіяфана», прысвечанага перыяду пераходу Беларусі ад парламенцкай рэспублікі да аўтарытарызму.

Навуковая сенсацыя чакае наведнікаў імпрэзы «Мінулае і будучае беларускага самвыдаву» ад Таццяны Астроўскай і Уладзіслава Гарбацкага.

Музычная частка фестывалю аб’ядноўвае розныя фарматы і стылі: ад спеўных сходаў да сучасных праектаў, такіх як музычна-паэтычны праект «Літараноты» і беларускі музыка, хіп-хоп-выканаўца Mandzik стануць яркім завяршэннем аднаго з фестывальных дзён. На ўсіх пляцоўках будзе працаваць кніжны кірмаш, дзе наведвальнікі змогуць набыць навінкі беларускай літаратуры, пазнаёміцца з новымі выданнямі і пагутарыць з аўтарамі і выдаўцамі.

Pradmova ў Познані — гэта месца для тых, хто шукае натхнення, новых ідэй і кантактаў, а таксама магчымасці паглыбіцца ў беларускую культуру, якая развіваецца нават па-за межамі сваёй краіны. Уваход на большасць мерапрыемстваў вольны, але некаторыя падзеі патрабуюць папярэдняй рэгістрацыі.

Поўная праграма па спасылцы.

Каментары1

  • Імя
    26.11.2024
    Асабліва парадавала лекцыя калабаранта Дзярновіча ў тандэме з Якубавым

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос27

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

У ДАІ расказалі, як працуе «табло ганьбы» пад Мінскам

Памёр шасцігадовы Цімур Кузьміцкі з Гродна — падапечны ліквідаванага фонду KinderVita. На яго лячэнне сабралі больш за 150 тысяч еўра3

«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу13

Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў6

«Не ўлез нават у тачку». Пад Гроднам вырасцілі гіганцкі кабачок ФОТЫ

Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Румыніі3

Навукоўцы ўпершыню знайшлі кроў дыназаўра ў скамянелых парэштках

Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц11

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос27

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць