Грамадства2121

Вярнуўся з вайны, уладкаваўся ў Варшаве, пасварыўся з усімі — і знік. Прыяцелі пра экс-каліноўца Максіма Ралько, якога затрымалі ў Беларусі

20 лістапада на тэлеканале АНТ выйшаў сюжэт, дзе паказалі двух затрыманых былых байцоў палка Каліноўскага. Адзін з іх — Максім Ралько. Хлопца здымалі ў камеры СІЗА КДБ, ён сядзеў у кайданках. «Медыязона» знайшла тых, хто быў знаёмы з добраахвотнікам, паразмаўляла з саслужыўцамі і сабрала, што вядома пра затрыманага, яго жыццё ў Польшчы і службу ва Украіне.

Скрыншот АНТ

Служыў у палку, але не ваяваў

Максім Ралько прыйшоў у Полк Каліноўскага ў 2022 годзе. Тады яму быў 21 год. Служыў у тыле: стаяў на варотах базы і ахоўваў склады.

На баявыя задачы не выязджаў. Калега ўспамінае, што Максім быў дзіўным, але нічога дрэннага, знаходзячыся на службе, не рабіў. Строіў рэкрутаў, здымаў тыктокі.

— Ніхто яго сур'ёзна не ўспрымаў. Як баявы юніт нічога з сябе не ўяўляў, бо за паўтара-два гады службы ён ні разу не аказаўся на баявых, альбо адзін раз выязджаў з «мінамёткай» для птушачкі.

Прыяцелі Максіма, з якімі ён пасябраваў у Варшаве, успамінаюць, што не чулі ад Максіма аповедаў пра баявыя заданні за час службы.

— Я жартам пытаўся: «колькі маскалёў накалаціў?». Маўчанне зацягнулася. Магчыма, ён не быў у баі. Але я не магу сказаць дакладна, — кажа Дзмітрый.

У пачатку 2024-га Ралько звольніўся з Палка Каліноўскага, вярнуўся ў Варшаву.

Дзмітрый кажа, што са службы Максім вярнуўся пасталелым, але стаў рэзкім у размовах. Мог дазволіць сабе выпады на адрас блізкіх людзей і не выбачаўся за гэта.

Вярнуўся і пачаў вучыцца

Уладкавацца ў Варшаве хлопцу дапамагалі прыяцелі Дзмітрый і Ігар. Мужчыны падтрымлівалі Максіма, Ігар узяўся дапамагчы з вучобай, а Дзмітрый — знайшоў кватэру.

Грошай, якія хлопец зарабіў ва Украіне, з лішкам хапіла на некалькі месяцаў. Ён арандаваў кватэру ў цэнтры Варшавы, пачаў вывучаць тэсціраванне ў IT. Ігар дапамагаў яму асвоіць новую прафесію, паколькі сам даўно працуе тэсціроўшчыкам. Дзмітрый друкаваў яму неабходныя навучальныя матэрыялы.

— Ён загарэўся гэтай справай, пагрузіўся ў тэсціраванне, пачаў хадзіць на айцішныя тусоўкі. Але таксама збіраўся зноў уладкавацца ахоўнікам у «Бядронку», каб не застацца без грошай.

Удзельнічаў у пратэстах, пасварыўся з сям'ёй

Пра жыццё Максіма да пераезду ў Польшчу вядома няшмат. Нарадзіўся ў Мінску, скончыў сярэднюю школу № 70, паведаміла «Медыязоне» ініцыятыва «Белпол».

Максім расказваў Дзмітрыю, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах, рабіў плакаты, распаўсюджваў улёткі. У ініцыятыве «Спісы затрыманых» «Медыязоне» расказалі, што ў іх няма звестак пра затрыманні Максіма Ралько ў Мінску ў 2020-2021 гадах.

Па словах Ігара, Ралько быў у канфлікце з мамай з-за палітыкі, хлопец расказваў, што ў юнацтве бываў час, калі ён не жыў дома. У Беларусі ў Ралько з блізкіх застаўся таксама дзядуля, але яны перасталі кантактаваць пасля ад'езду.

Хадзіў на акцыі ў Варшаве

Пераехаўшы ў Польшчу, Ралько атрымаў статус дадатковай абароны, працаваў ахоўнікам у «Бядронцы», жыў у хостэлах. Часам Максім спыняўся ў Дзмітрыя ў Варшаве — прыяцелі шмат размаўлялі пра Беларусь. Максім здаваўся яму «кемлівым хлопцам, які разумеў учынкі і схопліваў многае адразу».

Скрыншот відэа «Белсат»

З Ралько абодва прыяцелі пазнаёміліся на акцыях у Варшаве ў 2020-2021 годзе. Ігар успомніў, што Ралько шукаў перакладчыка з рускай на англійскую, каб размаўляць са СМІ.

— Я падахвоціўся, мы сустрэліся, пачалі стэлефаноўвацца. Ён шмат хадзіў на пікеты ў Варшаве, рабіў нейкія перформансы палітычныя.

У YouTube даступна відэа выдання «Белсат», дзе Ралько праводзіць адзіночны пікет каля будынка польскага МЗС. Ролік падпісаны «былы старшы следчы Максім Ралько правёў адзіночную акцыю ў Варшаве», але знаёмы Ігар кажа, што журналісты памыліліся.

— Гэта нейкая памылка. Яму было 19 гадоў, калі ён прыехаў.

Прыяцель лічыць, што журналісты маглі так падумаць пра Ралько, паколькі той быў фанатам «мілітары-тэмы»: збіраў вайсковыя нашыўкі, сцягі, нават купіў кайданкі і муляж пісталета для «перформансаў».

— Ён, вядома, быў дзівакаватым, але вельмі сумленным і адкрытым.

Іншы прыяцель называе Ралько «па-юнацку пазітыўным, што магло раздражняць навакольных».

Прапаў

Праз пару месяцаў пасля вяртання з Украіны ў Польшчу Максім пасварыўся з сябрамі і знік. Аднаго з іх ён абвінаваціў у шпіянажы.

— Не ведаю, што ў яго памянялася, але ў яго з'явіліся паранаідальныя думкі, што яго пераследуюць, усюды агенты з КДБ і ФСБ. Пачалася шыза. Ён мяне абвінавачваў, агульных сяброў, былую дзяўчыну… Пасварыўся на гэтую тэму моцна.

Ён прыводзіў у прыклад зусім бяскрыўдныя выпадкі, бачыў у іх нешта сур'ёзнае. Напрыклад, ён уступіў у «Беларускую хрысціянскую дэмакратыю», кіраўнік нашай суполкі прапанаваў схадзіць на нейкае пасяджэнне, і ён у гэтым убачыў нешта нядобрае. Не памятаю, што менавіта, але шмат такіх выпадкаў было, — распавядае Ігар.

Ралько выйшаў на сувязь у маі 2024 года. Расказаў, што знаходзіцца ў Германіі і вырашыў там падацца на бежанства. Пазней Максім паведаміў, што збег з лагера для бежанцаў і пакінуў усе дакументы, уключаючы пашпарт.

Ігар лічыць, што Максім мог паехаць у Германію з-за «паранаідальных думак» і сумневаў, што яму бяспечна знаходзіцца ў Польшчы.

Наступны раз сябры Максіма ўбачылі ў выразках з сюжэту АНТ — ён сядзеў у кайданках у СІЗА. Як і чаму ён апынуўся ў Беларусі — быў дэпартаваны ці вярнуўся сам — невядома.

Каментары21

  • Satan
    06.12.2024
    "У ініцыятыве «спісы затрыманых «»Медыязоне» распавялі, што ў іх няма звестак аб затрыманні Максіма Ралько ў Мінску ў 2020-2021 гадах."
    Гэта дарэчы нічога ня значыць. Да сяр.21га не асабліва і чапалі... жонка і на жаночых маршах была і рознымі грамадскімі справамі займалася... ну, яе таксама не затрымлівалі. Але ў Сатана даволі адчувальная дупа... і дупа сказала - трэ валіць! Ну й у пачатку лета 21га мы ў тачку ды на педальку... а потым праз некалькі месяцаў і пачалося... некаторыя з тусы дагэтуль сядзяць(
  • Лол
    06.12.2024
    Воўка, Напрыклад Васіль Быкаў, так ?
  • Ганьба
    06.12.2024
    Сітуацыя цалкам зразумелая: як і Верамейчыка, гэтага хлопца проста кінулі! Як гэта магчыма ўявіць, каб герой-каліновец ішоў працаваць у нейкую Бядронку ахоўнікам?!
    Пакуль гэтыя дзеячы вядуць свае "стратэгічныя дыялогі" з экранамі праэктараў, тыя, хто робіць сапраўдную справу, вымушаныя бадзяцца па той Яўропе.
    Ні сумлення, ні гонару!

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў16

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў8

Борыс Джонсан атрымаў узнагароду ад імя Святланы Ціханоўскай11

Хакерка з дапамогай штучнага інтэлекту публічна знішчыла «Tinder для неанацыстаў»32

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне29

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў16

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць