Грамадства

Што вядома пра стан беларускі, якая звалілася з чацвёртага паверха на Пхукеце

Няшчасны выпадак з беларускай турысткай адбыўся на востраве Пхукет у канцы лістапада. 23-гадовая Кацярына згубіла ключ ад нумара ў гатэлі і паспрабавала забрацца ўнутр па пажарнай лесвіцы. Спатыкнуўшыся, дзяўчына ўпала на асфальт з чацвёртага паверха.

Кацярыну даставілі ў бальніцу ў прытомнасці, але стан яе быў вельмі цяжкім. «Такая дурная памылка прывяла да вельмі сур'ёзных траўмаў, пераламана літаральна ўсё (акрамя галавы): рукі, ногі, хрыбетнік, рэбры, якія праткнулі лёгкія, разарваная печань…» — пісала аўтар допісу са зборам сродкаў на дапамогу беларусцы, арганізаваным у супольнасці «Пхукет, Рускі клуб» у Facebook.

Першапачаткова збор быў запушчаны ў дабрачыннай групе «Патая ад А да Я», якая ўжо некалькі гадоў дапамагае рускамоўным жыхарам і турыстам у Тайландзе. Да яго падключыліся і знаёмыя Кацярыны, і выпадковыя людзі: так, амаль $3000 пералічыў мужчына, які некалькі гадоў таму сам трапіў у падобную сітуацыю.

У выніку сіламі неабыякавых удалося сабраць, здавалася б, непад'ёмную суму: тайскі шпіталь выставіў агульны рахунак на 362 700 бат ($10 500), каля $15 000 патрабавалася на транспарціроўку дзяўчыны ў Беларусь (цэннік уключаў у сябе выкуп шасці месцаў у самалёце, рэанімабіль і аплату палёту суправаджаючым дактарам у абодва бакі).

Транспарціроўка нейкі час была пад пагрозай зрыву: Кацярыну адмаўляліся браць на борт з кіслароднымі балонамі. Тайскія медыкі то давалі, то зноў адклікалі дазвол. Але за некалькі дзён да меркаванай адпраўкі беларуска цудам задыхала сама і пералёт прайшоў паспяхова. 10 снежня пацярпелая пры садзейнічанні беларускіх, тайскіх і в'етнамскіх дыпламатаў была дастаўлена ў Беларусь.

Onlíner звязаўся з роднымі Кацярыны, каб даведацца пра яе бягучы стан. Вось што распавяла Галіна, мама дзяўчыны:

— Справы ў Каці ідуць добра, цяпер яна ў хірургічным аддзяленні ў Бараўлянах. Прайшлі абследаванні траўміраваных унутраных органаў, па плячы, пазваночніку. Яшчэ маюцца быць неабходныя аперацыі. Дакладна вядома, што з лёгкімі ўсё ў парадку — Каця ўжо ў самалёце без праблем ляцела з Пхукета да Масквы. З ёй была вельмі добрая каманда маскоўскіх медыкаў, яны ж пасля прызямлення суправаджалі і да Беларусі.

Я ўсім вельмі ўдзячная за аказаную дапамогу: агульнымі намаганнямі выратавалі не толькі маю дачку, але і, можа, на яе прыкладзе іншых таксама.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі33

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць