Літаратура3535

Паэтка пад псеўданімам «Ганя Фак’ю» выдала паэму, поўную матаў, пра Беларусь, апанаваную «імі»

На 50 старонках «Мужыкоў» знайшлося месца ўсяму — ад х*ёў да патрыятычнага маніфесту, піша Зося Лугавая. 

Анатацыя заяўляе, што ў паэме «надзвычайная канцэнтрацыя нянавісці». Напраўдзе то ў «Мужыках» больш размоў пра нянавісць, чым самой нянавісці. Але эпатажу таксама хапае, хоць мат на 50 старонках паэмы — гэта таксама мат сарамлівы, кніжны, зусім не той, якім размаўляюць, скажам, беларускія сілавікі.

Паэма выйшла ў выдавецтве «Лысы чэрап». Яно ўзнікла ўвосень 2024 года з абяцаннем выдаваць «тых, каго дакладна ніхто іншы не выдасць». Кніга Гані Фак’ю добра тое дэманструе. Складана ўявіць тэкст з такім адсоткам нецэнзурнай лексікі ў кагосьці з іншых беларускіх выдавецтваў. Ад якой мусіць скалануцца не толькі беларуская літаратура, але і грамадства. І спачатку ў гэта нават верыш. Але хутка становіцца зразумела: нянавісць тут проста прыкрыццё. 

За размовамі пра нянавісць прасвечвае крыўда і нязгода жыць па старых правілах.

Калі гаварыць пра жаночую крыўду на дагэтуль вельмі man's, man's world звычайнымі словамі, то лёгка пачуць у адказ: зноў пачалося гэтае фемінісцкае ныццё. Таму Ганя і выбірае шлях эпатажу і лаянкі.

ненавідзець не прынята
жанчына мусіць любіць 
жанчына створана для любві,
ты жа я*аная маці
гэта прыдумалі мужыкі
каб ненавідзець маглі толькі яны

Аўтарка і кніжкі добрыя чытала, і працаваць хоча, а не жыць пад прыкрыццём мужчынскае спіны, і самаразвіццём займацца.

З-за радкоў пра нянавісць прасвечвае думка: я гатовая несці адказнасць за сябе і сваё жыццё, і ўсё, што мне трэба — каб не перашкаджалі. Але — перашкаджаюць.

нягледзячы на маю нянавісць
я нічога не хачу рабіць мужыку
не хачу забіць яго
не хачу яго гвалтаваць
не хачу катаваць
я не хачу яго нават кранаць
я хачу толькі каб ён не я*аў мне мазгі
але гэта занадта складаная просьба 
для аць два левай
для аць два гулаг

Чаму Ганя ненавідзіць мужыкоў і чым яны ёй замінаюць? Праз увесь тэкст ідзе рэфрэнам: мужыкі — гэта мянты, гэта гулаг, гэта дзяржава, гэта гвалт.

Гэта тое, што абмяжоўвае, — у вучобе, у працы, у самаразвіцці, у тым, што апранаць і як выглядаць. Гэта засілле адной парадыгмы. Гэта тое, што паўсюль, і тое, што чалавечая большасць дагэтуль адмаўляецца заўважаць. Ці ставіцца да гэтага паблажліва.

на філфаку бля
смешна
пачытайце гэтага мужыка
пачытайце таго мужыка
а вы чыталі гэтага мужыка
а таго мужыка вы чыталі
пачытайце тэда х’юза на*уй
сука
тэда х’юза
бля
каго мне яшчэ пачытаць
можа сталіна
таксама неблагі быў паэт

Толькі не спяшайцеся абурацца абагульненням. Бо на 18-й старонцы паэмы з’яўляюцца бабы, яшчэ горшыя за мужыкоў. Бабы — гэта вахцёркі ў сусветным інтэрнаце мужыкоў. Яны «нікога не пушчаюць за межы мужчынскае прапаганды», і самі мала чым адрозніваюцца ад мужыкоў. Перад маімі вачыма адразу ўзніклі тыя некалькі персанажак, якіх можна пабачыць у навінах.

Для аўтаркі, хутчэй за ўсё, не стаіць знаку тоеснасці паміж «мужыкамі» і «мужчынамі». Але першыя настолькі ёй абрыдлі, што яна не лічыць патрэбным тлумачыць нюансы. 

Праблемы, пра якія Ганя Фак’ю гаворыць, добра вядомыя. Гвалт, аб’ектывізацыя, уразлівасць і неабароненасць жанчын, побытавыя і сямейныя абмежаванні жанчын, праца пад мужчынскім кіраўніцтвам.

які на*уй секс без абавязкаў
што ўвогуле можа быць без абавязкаў
дзеці без абавязкаў
аборты без абавязкаў
мужыкі без абавязкаў
сунуў выняў і пайшоў
называецца знайшоў

А вось на тэме замоўчвання праблемаў Ганя затрымліваецца ажно на некалькі старонак. Тут яна прыгадвае тэст Бехдэль, сутнасць якога ў тым, што гендарную няроўнасць у літаратуры і кіно можна вызначыць па наступных прыкметах. Ці ёсць жаночыя персанажы, ці маюць яны імёны, ці размаўляюць яны паміж сабой на тэмы, не звязаныя з мужчынамі.

Ганя абураецца гэтаму тэсту. Бо

«не абмяркоўваць мужыкоў у творы гэта як не абмяркоўваць мянтоў, як не абмяркоўваць нкус у разгар рэпрэсій».

І здзекліва працягвае: цябе, маўляў, згвалтавалі, а ты абмяркоўваеш з прыяцелькай Вірджынію Вулф. Якая яна была таленавітая і няшчасная, і скончыла жыццё самагубствам праз мужыкоў, але іх мы, не-не, абмяркоўваць не будзем. 

калі ты абмяркоўваеш праблемы
а не пхаеш іх пальцам пад матрац
ты рухаешся
далей
наперад
у будучыню
а не сядзіш як забітае чмо
са сваёй вірджыніяй вулф
у камуністычным гета
якое для цябе акрэслілі так званыя 
феміністкі

Хто такая Ганя Фак’ю? Калі вам цікава згуляць з аўтаркай у гэтую гульню, то раскажу, што знайшла ў тэксце: філфак; гетэрасэксуальнасць; не дакладна, але адчувальна — досвед сямейнага жыцця і мацярынства. А яшчэ — знаходжанне ў цяперашняй Беларусі. Гэта становіцца зразумела з кранальных фрагментаў. 

якая карысць што вашы дзеці
размаўляюць на беларускай там
дзе вы ёсць
якая карысць беларусі ад вас там
дзе вы ёсць

Яны ж дадаюць параўнанням мужыкоў з мянтамі большай яснасці.

Мужык як мент, мужык як дзяржава, мужык як гулаг — гэта ўсё вельмі канкрэтны і вельмі рэальны досвед для жанчыны ўнутры Беларусі.

мастачка мусіць заставацца 
са сваім народам
літаратарка мусіць заставацца
са сваім народам
са сваімі мужыкамі

Як бачыце, на 50 старонках знайшлося месца ўсяму — ад х*ёў да патрыятычнага маніфесту.

«Мужыкоў» можна чытаць па-рознаму. А можна проста шукаць «пасхалкі», каб здагадацца, хто ж з беларускіх літаратараў гэта напісаў. Але цяжка не згадзіцца са словамі Гані: «навокал столькі мужыкоў цяжкая праца быць чалавекам». 

Гэты тэкст — новая (для нашай літаратурнай затокі) форма для прагаворвання ўсяго таго, што даўно баліць, замінае жыць і невядома калі зменіцца.

Ганя Фак’ю. Мужыкі. — Лысы чэрап, 2024.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары35

  • ИИ
    25.01.2025
    "і невядома калі зменіцца."
    )
    ну вось кажуць, што Эра Вадалея, якая толькі пачалася, гэта Эра Жанчын
  • Дэмбавец
    25.01.2025
    Этой точно Нобелевскую премию дадут. - Вось сымбаль твой, забыты краю родны!
  • Мужык
    25.01.2025
    Каму што,а бабе ...уй))).Сто пудоў у наст. годзе "Гедройця" атрымае...

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць5

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

«На пенсіі скажаце дзякуй». Як беларусы ўкладваюцца ў крыпту1

У Мінску збіраюцца будаваць першы аўтамабільны тунэль. Дзе ён будзе?4

Жыхарка Магілёва паабедала на 160 рублёў. Што яна ела?3

Гайдукевіч: Калі сабака схадзіў у туалет ў людным месцы, а гаспадар пайшоў далей — штраф мінімум 500 даляраў!13

З афіцыйнай біяграфіі Турчына на сайце Саўміна выдалілі інфармацыю пра невядомыя 5 гадоў яго жыцця ў 90-я10

Налёт на кватэру айцішніка: пагражаючы зброяй, патрабавалі крыптавалюту на мільярд рублёў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць5

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць