Грамадства44

Лукашэнка заявіў, што калі атрымае расійскі «Арэшнік», то паставіць яго бліжэй да Смаленска

«Калі я сказаў «10 комплексаў», я пажартаваў. Дастаткова аднаго».

Фота: newsinfo.ru

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што калі атрымае расійскі ракетны комплекс «Арэшнік», то разлічвае размясціць яго на тэрыторыі Беларусі бліжэй да Смаленска.

«Туды, бліжэй да Смаленска. Я так мару. А там паглядзім. Трэба пэўную адлегласць. Дрэнна, калі твае аб'екты паражэння вельмі блізка. Але і калі вельмі далёка, меншую нагрузку яны могуць несці. Таму я разглядаю дзесьці каля вас [Расіі]. Тым больш гэта ж агульная зброя. Але я не кажу, што пад Смаленскам. Я проста цяпер так думаю», — сказаў Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі 26 студзеня.

Лукашэнка дадаў, што тэрміны пастаўкі ў Беларусь «Арэшніка» яны з Пуціным не вызначылі.

«Па-першае, гэта не гарыць. Я, вядома, разумею, што і ў Расіі «Арэшнік» гэты патрэбны і гэтак далей. Ну і потым, гэта не так проста. Калі я сказаў «10 комплексаў», я пажартаваў. (…) Дастаткова аднаго комплексу «Арэшніка», каб засцерагчы Беларусь».

Ён заявіў, што хоча завезці «Арэшнік» у Беларусь нібыта ў адказ на магчымасць размяшчэння амерыканскіх ракет сярэдняй далёкасці ў Еўропе.

«Таму калі яны адмовяцца ад гэтага, тады я старэйшаму брату скажу: «Давай пачакаем». Усё роўна, будуць яны ў Смаленску ці ў Оршы. Для нас не важна. А нам важна, каб амерыканскія ракеты сярэдняй далёкасці не патрапілі на тэрыторыю Еўропы, таму што яны могуць быць абсталяваныя і ядзерным кампанентам. Калі казаць адкрыта», — казаў Лукашэнка.

@nashaniva Умка дазволіў сабе вольнасці: падняў лапу ля сцяны. Але ён не першы, хто прыйшоў галасаваць са шпіцаў #Беларусь #навіны #выборы2025 #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #лукашенко ♬ Downtown Nonsense - Mark Fabian & Alexander Smith & George King & RK Masters

Каментары4

  • Тралалоўскі
    26.01.2025
    Калі прасіў дзесяць комплексаў арэшніка, А даслалі дзесяць флаконаў баярышніка
  • Барадзед
    26.01.2025
    Обязательно чтобы на конце острый был иначе никто не испугается.
  • асінавік
    26.01.2025
    а непасрэдственна - у Александрыі

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць