Грамадства11

У Жыткавічах былога палітвязня судзілі за атрыманне дапамогі

30 студзеня ў судзе Жыткавіцкага раёна суддзя Аляксандр Аношка разглядаў справу былога палітычнага зняволенага Уладзіміра Шакуна. Які прысуд яму быў вынесены, цяпер высвятляюць праваабаронцы, піша «Гомельская вясна».

Уладзімір Шакун

Уладзіміра Шакуна судзяць на падставе дэкрэта № 7, выдадзенага Лукашэнкам у лістападзе 2021 года. У ім ён вызначыў пакаранні за карыстанне замежнай дапамогай без узгаднення яе з уладамі. Пры першым парушэнні фізічным асобам маюць накладаць штраф ад 5 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй дапамогі, а для юрыдычных асоб — штраф да 100% памеру дапамогі з яе канфіскацыяй. Пры паўторным жа парушэнні цягам года людзей дазволілі штрафаваць, арыштоўваць, абмяжоўваць ім свабоду на тэрмін да трох гадоў альбо пазбаўляць свабоды на тэрмін да двух гадоў ужо ў межах крымінальнай справы.

Ва Уладзіміра Шакуна гэта ўжо другі суд паводле гэтага дэкрэта. Папярэдні раз яго 2 лютага 2024 года судзіў Андрэй Багданік. Такім чынам, да Уладзіміра Шакуна можа быць заведзеная крымінальная справа і яго могуць зноў зняволіць. 

Папярэдні раз Уладзіміра Шакуна зняволілі, абвінаваціўшы ў абразе Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса) і здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК). 16 студзеня 2021 года яму вынеслі прысуд у выглядзе двух гадоў «хіміі». Выйшаў на волю ён у 2023 годзе.

Каментары1

  • Hooch
    01.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць