Грамадства11

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Са Злучаных Штатаў збіраюцца дэпартаваць 323 беларусаў, уключаных у чорны спіс Іміграцыйнай і мытнай паліцыі. «Наша Ніва» запыталася ў адваката, спецыяліста па міжнародным прававым супрацоўніцтве па крымінальных справах Алеся Міхалевіча, адкуль узялася гэта фіксаваная колькасць людзей і куды іх могуць адправіць.

Алесь Міхалевіч. Фота: асабісты архіў

Беларусы ў гэтым спісе — гэта людзі, па якіх міграцыйныя органы ўжо прынялі прававыя рашэнні аб дэпартацыі, кажа Алесь Міхалевіч. «Калі чалавек нелегал і яго не злавілі, ніхто дэпартаваць не будзе», — тлумачыць ён.

Гэтыя 323 беларусы могуць знаходзіцца як у дэпартацыйным цэнтры, так і дома — у залежнасці ад таго, на якой стадыі яны знаходзяцца, што выконвалі і як сябе паводзілі. 

«Чалавек прыехаў у краіну па візе, яна потым скончылася, ён застаўся там нелегальна або папрасіў статус уцекача, атрымаў усе адмовы. Ён больш не мае права легальна знаходзіцца. Пасля адбываецца дэпартацыя альбо добраахвотны выезд. На кожным этапе чалавеку прапаноўваецца апошняе, нават квіткі аплачваюць.

Калі на старце людзі прафукалі свае магчымасці дыскутаваць пра магчымасць выезду, пра краіну, маршрут, зусім не факт, што на фінальнай стадыі (якая цяпер) хтосьці пра гэта стане запытвацца.

З вялікай доляй верагоднасці гэтыя 323 чалавекі ішлі на прынцып, казалі, што ім няма куды ехаць, і чакалі, што з імі зробяць. Прыйшоў Трамп — і цяпер вось зробяць. Зразумела, што звычайна такія людзі любымі шляхамі хочуць застацца, бо бывала, аб’яўлялі амністыю тым, хто нелегальна знаходзіцца, і яны пасля гэтага атрымлівалі легальны статус», — расказвае Алесь Міхалевіч.

Адвакат адзначае, што высылка з ЗША выглядае вельмі падобна да высылкі сярэднеазіятаў з Расіі.

«Цэнтр забіты людзьмі з рэчамі, вакол якіх супрацоўнікі паліцыі. Нічога суперправавога там не будзе», — кажа ён. 

Выслаць чалавека разам з сям'ёй могуць у выпадку, калі яна знаходзіцца на тым жа статусе. Але па законах ЗША дзіця, народжанае там, з'яўляецца грамадзянінам краіны. 

«Раней усё вырашалася на карысць дзіцяці, то-бок бацькоў, — расказвае Алесь Міхалевіч. — Цяпер Трамп таксама гэта вельмі моцна абмяжоўвае».

Кожнаму з тых, каму пагражае дэпартацыя, нават пры адсутнасці пашпарта, пасольства Беларусі выдасць даведку на вяртанне. Таксама такі дакумент могуць выдаць самі Штаты. 

Хутчэй за ўсё, краіна, куды патэнцыйна могуць дэпартаваць беларусаў, — Турцыя, бо прамых рэйсаў у Беларусь няма, лічыць адвакат.

«Тыя, хто туды [у Турцыю] паедзе па дэпартацыі, не змогуць там застацца, для іх гэта будзе транзітная краіна, адтуль — у Беларусь.

Але гэта як прыклад, бо таксама будзе залежаць, адкуль прыляцелі гэтыя людзі. Для вызначэння краіны для дэпартацыі іх стануць дзяліць на нейкія катэгорыі і адпраўляць рознымі шляхамі.

Тут вельмі шмат пытанняў: як чалавек заехаў, наколькі ў яго легальны ўезд, з якой краіны і гэтак далей. Турцыя — гэта прыклад безвізавай краіны. Іх прыме Турцыя, яны маюць права туды прыехаць», — тлумачыць Алесь Міхалевіч. 

Але калі ў чалавека ёсць беларускі пашпарт, і яму будзе пастаўлена шэнгенская віза яшчэ ў ЗША, ён зможа ляцець у Еўропу. 

«Побач, дарэчы, знаходзіцца Мексіка, там вельмі лёгка будзе падацца на статус бежанца. Альбо таксама там можна будзе падацца на еўрапейскую візу», — раіць адвакат.

Каментары1

  • ganga
    07.02.2025
    Памятаю, я калі пакідала Беларусь, нават ня здолела плюнуць на чорта лысага з трапа самалёта. Я была такая шчасьлівая, калі на пашпартным кантролі не аказалася забароны на выезд, а тут падыходжу да гэйта - а там мент. У мяне ўсё ўпала, але хутка зразумела, што гэты мент кагосьці дэпартуе. Ну, думаю, нават разьвітацца з радзімай не даюць, змучылі мяне за гэтыя годы, дык яшчэ і правесьці ў апошні шлях прыйшлі. Дык так атрымалася, што гэты мент дыхаў мне ў сьпіну ажно да дзьвярэй самалёта, прышлося граць ролю звычайнага пасажыра.

Цяпер чытаюць

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам6

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў страху перад новым амерыканскім ударным дронам, які дае Украіне вырашальную перавагу22

«Я заканчваю эфір, я проста не магу». Каверына давяла да шаленства дыскусія са святаром Шрамко61

Як Кітай цішком збудаваў востраў пад вайсковую базу ў спрэчных водах2

Сын прэзідэнта Уганды запатрабаваў ад Турцыі мільярд даляраў і самую прыгожую жанчыну краіны сабе ў жонкі9

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я26

Праз вайну ў Іране моцна ўзляцелі цэны на фісташкі2

«Я думаў, што я ў ролі доктара». Трамп патлумачыў, навошта ён запосціў сябе ў вобразе Хрыста14

Восенню на экраны выйдзе фільм пра Бацьку Міная11

Польскім каталіцкім святарам маглі забараніць служыць у Беларусі за спрыянне грэка-каталікам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам6

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць