Грамадства99

Бондарава прыраўняла Пятра Пятроўскага да «аўтара «Майн Кампфа»

Прарасійская даносчыца Вольга Бондарава працягвае практыку выяўлення ідэйных ворагаў у асяродззі прыхільнікаў рэжыму Лукашэнкі, якім не падабаюцца яе радыкальныя погляды, скіраваныя супраць беларускай мовы і іншых нацыянальных адметнасцяў. Гэтым разам пад абстрэл Бондаравай трапіў «член ЦК КПБ, дэпутат Мінгарсавета», а заадно і супрацоўнік Інстытута філасофіі НАНБ Пятро Пятроўскі. 

Пятро Пятроўскі

Злосць у Бондаравай выклікала выступленне Пятроўскага 6 лютага ў эфіры прапагандыскай праграмы «Азаренок. Напрямую».

У ёй Пятроўскі назваў разумова адсталымі тых грамадзян, якія не здольныя «разумець вельмі блізкія паміж сабой мовы», і як прыклад прывёў змаганне Бондаравай і яе паплечнікаў супраць беларускамоўных бюлетэняў на нядаўніх «выбарах». Месца такіх людзей, маўляў, «на лаве падсудных».

Калі Бондарава выставіла фрагмент гэтага выступлення ў сваім тэлеграм-канале, у каментарах да відэа ўзнікла шырокая дыскуія з удзелам самога Пятроўскага. Ён заявіў, што ўсе, хто падымае ў Беларусі моўнае пытанне — «экстрэмісты», а таксама сказаў загадкавую фразу:

«Моўнае пытанне ў Беларусі закрытае. Хто не згодны, просім у Курапаты. Кропка».

Гэтае выказванне акурат і натхніла даносчыцу на новы пост:

«Па ўсёй бачнасці, «малады навуковец» Пятроўскі П. па-філасофску прапанаваў расстрэльваць і закопваць у агульных магілах грамадзян Беларусі. Цікавая аўтарская методыка пераканання. Чымсьці няўлоўна нагадвае методыку аўтара «Майн Кампфа» Адольфа Г.», — абураецца Бондарава, методыка пераканання якой, трэба сказаць, таксама ніколі не адзначаецца ні карэктнасцю, ні нават элементарнай павагай да апанентаў. 

Пасля чаго традыцыйна патрабуе, каб «пракуратура дала прававую ацэнку яго выказванням, названым вышэй».

Каментары9

  • Пуля
    08.02.2025
    НН, может, хватит уже наконец писать про эту бондареву?! Вы же ее сами больше всех и пиарите! Не забывайте, что "черный PR" - тоже PR!
  • Ганьба
    08.02.2025
    Пустое. Мілые сварацца - хіба цешацца. Разбудзіце, калі розныя сарты лукашні пачнуць закопваць адно аднае жыўцом у зямлю.
  • Рой
    08.02.2025
    В Украине всё и начиналось с таких бондаревых. Сразу на Донбассе, потом в Крыму. Тоже возмущались украинским языком в бюллетенях, потом стали звать Путина на помощь, чтобы защитил их русский язык. Бондарева действует по отработанной методичке СВР-ГРУ и вероятно под их кураторством и покровительством, а иначе её бы уже давно заткнули.

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі21

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мікіта Залатароў: Было дзіка — проста выйсці ў горад і бачыць людзей у звычайнай вопратцы20

У Мінску пяцікласніца аддала махлярам больш за $10 тысяч з бацькоўскіх ашчаджэнняў1

Увесь Крым застаўся без святла3

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка3

Мост цераз Свіслач каля плошчы Перамогі закрылі на рэканструкцыю2

МНС папярэдзіла беларусаў пра навальніцы і штармавы вецер у панядзелак

Як часта трэба расчэсваць валасы?

Ці з’явяцца ў Баранавічах вуліцы Лосіка і газеты Intex-press? Даследчыца — пра «забароненую» памяць горада15

Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі21

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць