Грамадства66

«Рэжым павінен вызваліць усіх палітвязняў і спыніць іх пераслед». АПК зрабіў заяву па санкцыях і вызваленні палітвязняў

19 лютага адбылося пасяджэнне Аб'яднанага пераходнага кабінета, падчас якога была ўзгодненая пазіцыя па пытаннях санкцый і патэнцыйнага вызвалення палітвязняў.

Кабінет лічыць, што ўвядзенне санкцый з боку міжнародных партнёраў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі з’яўляецца адным з важных інструментаў для прымушэння рэжыму змяніць унутраную палітыку і забяспечыць выкананне міжнародных абавязацельстваў.

У кантэксце кансультацый па вызваленні палітзняволеных, Кабінет заяўляе наступнае:

  •  — рэжым Лукашэнкі павінен поўнасцю спыніць палітычныя рэпрэсіі, 
  • — рэжым павінен вызваліць усіх палітычных вязняў і спыніць іх крымінальны і адміністратыўны пераслед, адмяніць незаконныя прысуды. Вызваленым палітвязням павінен быць дадзены выбар: застацца ў Беларусі ці выехаць за яе межы,
  •  — палітычная і грамадская дзейнасць, праца незалежных СМІ павінны быць цалкам дэкрыміналізаваныя. У Рэспубліцы Беларусь павінна быць адноўленае дзеянне прававой сістэмы, якая забяспечвае належную павагу да правоў чалавека,
  • — пры выкананні вышэйзгаданых умоў частка санкцый ЗША можа быць паэтапна прыпынена, каб пераканацца ў тым, што рэжым належным чынам выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы.

«Адначасова Кабінет падтрымлівае дзеянні ЕС, накіраваныя на працяг санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі за парушэнне правоў чалавека і саўдзел у агрэсіі супраць Украіны», — гаворыцца ў заяве.

Таксама Кабінет лічыць стратэгічна важнай і цалкам падзяляе пазіцыю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, агучаную падчас Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі, у якой падкрэслена, што «ўсходняя мяжа Украіны, усходняя мяжа Беларусі, усходнія межы краін Балтыі, усходняя мяжа Фінляндыі — гэта самая моцная лінія бяспекі для ўсіх нас у Еўропе таму, што гэта рыса міжнароднага права».

Кабінет адзначае, што рэгіянальная бяспека можа быць рэальна гарантавана толькі пры ўмове існавання незалежнай дэмакратычнай і еўрапейскай Беларусі.

Каментары6

  • Факт
    21.02.2025
    Толькі працяг жорсткіх санкцый заставіць Луку вызваляць палітвязняў, таму падтрымліваю.
  • Нявыкрутка
    21.02.2025
    Шкада, што крывавы тыран не чытае НН, каб даведацца пра заявы АПК. Інакш бы расчуліўся і выпусціў усіх закладнікаў.
  • Фіг
    21.02.2025
    Нявыкрутка, Ён толькі Зянона чытае і нікога іншага, адзін паехаўшы дзед чытае іншага, які там АПК.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

У якім годзе ў Беларусі былі самыя даступныя кватэры?

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў18

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць18

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці12

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды1

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ13

Салі Руні спыняе пастаўкі сваіх кніг у Брытанію. Пісьменніца падтрымлівае забароненую Palestine Action5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі22

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць