Свет

Паўднёвакарэйскі самалёт выпадкова скінуў некалькі бомб на гарадок непадалёк ад мяжы з КНДР

Як найменш сем чалавек атрымалі раненні пасля таго, як паўднёвакарэйскі ваенны самалёт выпадкова скінуў некалькі авіябомбаў на жылыя дамы ў раёне горада Пхачхон непадалёк ад мяжы з КНДР, піша Бі-бі-сі.

Фота: Yonhap News 

Паводле даных агенцтва Yonhap, у выніку некалькі будынкаў былі разбураныя.

AFP, са спасылкай на ВПС Паўднёвай Карэі, паведамляе, што адзін з знішчальнікаў выпадкова скінуў восем бомбаў падчас вучэнняў, што прывяло да траўмавання грамадзянскіх асоб.

 «Восем авіябомбаў агульнага прызначэння MK-82 няштатна сышлі з самалёта ВПС KF-16, прызямліўшыся па-за межамі вызначанага палігона», — заявілі вайскоўцы, дадаўшы, што яны глыбока шкадуюць аб інцыдэнце.

Паўднёвая Карэя і ЗША ў чацвер правялі сумесныя вучэнні з баявымі стрэльбамі на палігоне ў Пхачхоне, побач з мяжой Паўночнай Карэі.

У вучэннях удзельнічала больш за 160 адзінак ваеннай тэхнікі, уключаючы танкі, верталёты і знішчальнікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мне сорамна, але я нават не памятаю». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці з працэсу здымак эмігрантаў для кіно на БТ6

«Мне сорамна, але я нават не памятаю». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці з працэсу здымак эмігрантаў для кіно на БТ

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскай вобласці — выбух атручванняў сурагатным алкаголем. У гэтым годзе ўжо 4 чалавекі загінулі ад яго1

ChatGPT адкрыў функцыю Deep Research для карыстальнікаў з самай таннай падпіскай. Вось як яна працуе і што можа3

Пуцін назваў умову, калі Расія не будзе прэтэндаваць на Адэсу і іншыя ўкраінскія гарады29

Пракапеня прадаў крыптабіржу Currency з беларускімі каранямі інвестарам3

У прэміяльнай клінікі — новая ўладальніца. Гэта дзяўчына з кавуновага батальёну, якая зразала стужкі, калі забілі Рамана Бандарэнку18

Аляксей Протас устанавіў беларускі рэкорд па балах у НХЛ

Зяленскі: Пуцін адкінуў прапанову спынення агню і атакаваў цывільную інфраструктуру6

Астранаўты Бутч Уілмар і Суні Уільямс вярнуліся на Зямлю пасля дзевяці вымушаных месяцаў у космасе2

Трамп: У нас была выдатная размова5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне сорамна, але я нават не памятаю». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці з працэсу здымак эмігрантаў для кіно на БТ6

«Мне сорамна, але я нават не памятаю». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці з працэсу здымак эмігрантаў для кіно на БТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць