Свет44

У адным з расійскіх гарадоў цынкавыя труны і чорныя пакеты для мёртвых целаў выкідаюць проста на сметнік

У горадзе Волжскі пад Валгаградам выявілі звалку з цынкавымі трунамі для «грузу 200», а таксама чорныя мяшкі і скрыні для транспарціроўкі. У сацсетках напісалі, што гаворка ідзе пра прамзону пад горадам, піша The Moscow Times.

Фота: Типичный Волжский / Telegram

«Здаецца, гэта скандал. На пустку выкінулі труны. Мяркуючы па смецці, выкінула рытуальнае агенцтва, а чорныя пакеты як быццам з-пад трупаў, відавочна груз 200 выкінулі», — выказалі здагадку мясцовыя жыхары.

Крыніца аднаго з рэгіянальных выданняў пацвердзіла факт утварэння звалкі з «грузам 200», што прымяняецца пры дастаўцы для пахавання целаў загінулых удзельнікаў вайны ва Украіне. Паводле яе слоў, да інцыдэнту можа мець дачыненне адна з буйных рытуальных кампаній горада, «якія праводзяць пахавання загінулых на СВА на могілках Волжскага». Але не выключана, што гэта магла быць і нейкая «дробная фірма».

«Хутчэй за ўсё, спрабавалі ашчадзіць на выдатках на ўтылізацыю», — сказала яна.

На пустцы знайшлі чорныя спецпакеты для целаў, ускрытыя цынкавыя труны, абцягнутыя бардова-чырвоным аксамітам, а таксама драўляныя скрынкі, у якіх у такіх выпадках перавозяць целы, сказаў суразмоўца.

«Усё гэта адносіцца да адходаў асаблівага класа небяспекі і падлягае абавязковай утылізацыі ў спецыялізаванай арганізацыі — у гэтым выпадку ў смеццевага рэгіянальнага аператара», — адзначыў ён.

У адміністрацыі Волжскага паведамілі, што на месца прыбылі супрацоўнікі кантрольнага ўпраўлення.

«Усё пацвердзілася. Сапраўды, там цэлая звалка трунаў з чорнымі пакетамі. Нашы супрацоўнікі адразу выклікалі на месца здарэння паліцыю. Ідзе разбіральніцтва», — расказалі ў прэс-службе мэрыі. 

Каментары4

  • ...
    06.03.2025
    а был ли мальчик?
  • Праходзіў побач
    06.03.2025
    Трэба гэта ўсё сабраць з дапамогай валанцёраў, і ахвяраваць на патрэбы "СВА"! Магчыма, ужываныя пакеты ўжо не такія надзейныя, як раней, але можна выдаваць іх з разлікам 2 шт. на аднаго орка, і пакаваць пакет у пакет. А калі раптам і цынк ужо не такі бліскучы, то можна зрабіць на трунах аэраграфію з выявай Кабзона, каб было прыгажэй.
  • Лапата
    07.03.2025
    ..., руzkiм малчыкам у чарназёме спадабалася

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс палкоўніка Лосева, які пакрываў банду марозаўцаў і атрымаў 18 гадоў калоніі3

Як склаўся лёс палкоўніка Лосева, які пакрываў банду марозаўцаў і атрымаў 18 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае Кітаю новымі гіганцкімі мытамі, але азіяцкія біржы растуць2

Брытанская паліцыя не праводзіць расследавання ў сувязі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай11

Крэмль не згадаў пра падзяку Пуціна Лукашэнку за затрыманне выбухоўкі на мяжы5

«Паспрабую крыху суцешыць вас тым, што ўсе мы шчаслівыя людзі». Андрэй Скурко атрымаў прэмію імя Льва Сапегі11

На «Гомсельмашы» ўзялі крэдыт для выплаты заробкаў5

Элементы маўрытанскага стылю. У тэатры імя Горкага расказалі, як зменіцца ягоны будынак3

65-гадовая беларуска паднялася на новую горную вяршыню з сусветнай дзясяткі3

У сувязі са знікненнем Мельнікавай польская паліцыя правярае пагрозы на адрас Латушкі8

Маці Анжалікі Мельнікавай: «Унукам кажу, што яна ў камандзіроўцы»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс палкоўніка Лосева, які пакрываў банду марозаўцаў і атрымаў 18 гадоў калоніі3

Як склаўся лёс палкоўніка Лосева, які пакрываў банду марозаўцаў і атрымаў 18 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць