Навука і тэхналогіі33

Амерыканскі стартап збіраецца выпарыць пароду на глыбіню 19 кіламетраў. Прарыў да выкарыстання геатэрмальнай энергіі?

Футурыстычная тэхналогія грунтуецца на вынаходцы яшчэ савецкіх навукоўцаў.

Quaise’s technology
Устаноўка для бурэння з дапамогай гіратрона. Фота: QuaiseEnergy / X 

Прамень электрамагнітнай энергіі, рухаючыся з хуткасцю святла, трапляе ў масіўны пласт базальту — адной з самых цвёрдых парод на планеце. За лічаныя хвіліны ён разагравае камень да 1650°C і ператварае яго ў пару.

Менавіта так, на думку амерыканскай кампаніі Quaise Energy, можна атрымаць доступ да глыбіннай геатэрмальнай энергіі.

Як піша The Wall Street Journal, нядаўна кампанія прадэманстравала сваю навукова-фантастычную тэхналогію ў Х'юстане, пакінуўшы пасля тэсту чорную, расплаўленую адтуліну глыбінёй каля 10 сантыметраў і шырынёй 12 сантыметраў. Увогуле Quaise плануе прайсці на 19 кіламетраў углыб Зямлі. Для гэтага яна выкарыстае свой галоўны інструмент — гіратрон.

Гэты магутны генератар электрамагнітнага выпраменьвання дазволіць стартапу дабрацца да цяпла нетраў Зямлі, дзе тэмпература каля 540°C, і выпрацоўваць стабільную, чыстую энергію ў велізарных аб'ёмах.

Чаму гэта важна?

Бурэнне свідравін для геатэрмальнай энергетыкі — складаны і дарагі працэс. Менавіта таму большасць геатэрмальных станцый будуюць там, дзе цяпло Зямлі знаходзіцца блізка да паверхні — напрыклад, у Паўночнай Каліфорніі, Інданезіі і на Філіпінах.

Quaise сцвярджае, што яго тэхналогія ліквідуе геаграфічныя абмежаванні, зрабіўшы геатэрмальную энергію даступнай ва ўсім свеце.

Як працуе тэхналогія?

Гіратрон — гэта гіганцкі мікрахвалевы выпраменьвальнік, які генеруе міліметровыя хвалі (высокачастотнае радыёвыпраменьванне).

Савецкія навукоўцы вынайшлі гіратрон яшчэ ў 1960-х гадах. Сёння яго выкарыстоўваюць у лабараторыях па даследаванні тэрмаядзернага сінтэзу, дзе ён награвае плазму.

Quaise прымяняе гіратрон для выпарвання пароды. Хвалі скіроўваюцца ўніз праз спецыяльны хвалявод, які фармуе іх ў вузканакіраваны энергетычны прамень.

Што ў гэтым новага?

Глыбокія свідравіны бурылі і раней, але гэта займала дзесяцігоддзі і патрабавала велізарных выдаткаў. У 1970 годзе савецкія інжынеры пачалі бурэнне Кольскай звышглыбокай свідравіны, якая стала самай глыбокай у свеце.

Ім спатрэбілася прыблізна 20 гадоў, каб дасягнуць глыбіні 12 290 метраў, бо чым глыбей — тым гарачэйшая і цвярдзейшая парода, а бурыльныя наканечнікі хутка зношваліся.

Крыніца: Kevin Hand / THE WALL STREET JOURNAL

Quaise плануе прайсці значна глыбей усяго за некалькі месяцаў. Спачатку свідравальная ўстаноўка выкарыстоўвае звычайнае механічнае бурэнне (аналагічнае нафтавым свідравінам) на глыбіню 1,5—3 кіламетры. Потым, калі парода стане занадта цвёрдай і гарачай, у справу ўступіць магутны гіратрон (1 мегават), які будзе выпарваць пароду з хуткасцю каля 3,5 метра за гадзіну.

Чаму менавіта цяпер?

Геатэрмальная энергетыка пакуль займае менш за 1% ад усёй выпрацоўкі электраэнергіі ў ЗША, але тэхналогіі імкліва развіваюцца, і да іх праяўляюць цікавасць урады і інвестары.

Акрамя таго, штучны інтэлект патрабуе велізарных аб'ёмаў энергіі для дата-цэнтраў. А Трамп, хоць і выступае супраць ветру і сонца, падтрымлівае развіццё ўнутраных энергетычных рэсурсаў — у тым ліку геатэрмальную энергетыку.

Новы міністр энергетыкі Крыс Райт выказаў падтрымку геатэрмальным праектам.

Карлас Аракэ (Carlos Araque), сузаснавальнік і генеральны дырэктар Quaise, заявіў, што яго кампанія ўпісваецца ў канцэпцыю «энергетычнага дамінавання» Трампа, бо можа адкрыць доступ да велізарных рэзерваў энергіі.

Супрацоўніцтва з нафтавымі кампаніямі

Як і іншыя стартапы ў сферы геатэрмальнай энергетыкі, Quaise выкарыстоўвае тэхналогіі нафтагазавай індустрыі, каб маштабаваць сваё бурэнне.

Кампанія распрацоўвае гіратрон у фармаце, які сумяшчальны з існуючымі нафтавымі бурыльнымі ўстаноўкамі, каб любыя платформы ў свеце маглі бурыць звышглыбокія свідравіны.

Адзін з інвестараў Quaise — Nabors Industries, найбуйнейшы бурыльны падрадчык у нафтагазавым сектары.

Што далей?

Quaise яшчэ трэба даказаць эфектыўнасць сваёй тэхналогіі ў рэальных умовах.

Першую свідравіну кампанія збіраецца прабурыць у штаце Арэгон у наступным годзе — яна пойдзе на глыбіню 4 кіламетраў.

Стартап плануе прыцягнуць $200 мільёнаў інвестыцый у гэтым годзе, каб фінансаваць праект. Пакуль што ён ужо сабраў больш за $100 мільёнаў, а сярод інвестараў Mitsubishi — буйная японская карпарацыя, якая працуе ў розных галінах, у тым ліку энергетыцы, машынабудаванні і фінансах.

У доўгатэрміновай перспектыве Quaise хоча пабудаваць геатэрмальныя ўстаноўкі магутнасцю 5 ГВт — гэта прыкладна столькі, колькі спажывае ўвесь Манхэтэн.

Па прагнозах, праект будзе каштаваць $15—25 мільярдаў. Для яго рэалізацыі Quaise плануе супрацоўнічаць з буйнымі нафтавымі кампаніямі, такімі, як Chevron, Devon Energy і BP, якія ўжо ўкладаюць сотні мільёнаў долараў у геатэрмальныя стартапы.

Каментары3

  • тобок
    09.03.2025
    на гэты момант яны прабурылі 0,1 м у лабараторных умовах.
    а усё астатняе гэта фантазіі.
  • Бураціна на полі цудаў
    10.03.2025
    Футурыстычная тэхналогія бурэння бюджэтаў :)
  • ???
    10.03.2025
    Как отводить излишки тепла из просверленного отверстия, сколько будет весить трос и эл.кабель магнитрона и т.д.?
Усе навіны →
Усе навіны

Людзі здзіўляюцца таму, што ў вёсках на Браслаўшчыне няма платоў. Чым гэта можна патлумачыць?3

Нябензя назваў расійскі «мемарандум» «найлепшай прапановай» для Кіева

Мілыя ці пачварныя? Чаму лялькі Labubu сталі сусветнай сенсацыяй4

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны1

Трамп: Я арганізаваў мірную дамову паміж Конга і Руандай. Але Нобеля мне за гэта не дадуць8

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ27

Мінгандлю абурылася завышэннем у 8 разоў цаны на чырвона-зялёныя сцяжкі5

У Іране адбыўся землятрус магнітудай 5,2. Адразу пайшлі чуткі2

«Доўгая дарога па ўсім свеце». Беларуска з адным заплечнікам аб'ездзіла 40 краін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю93

Сяргей Ціханоўскі выйшаў на волю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць