Свет11

ЗША і Саудаўская Аравія падпісалі рэкордную здзелку па зброі на $142 мільярды ў першы дзень візіту Трампа на Блізкі Усход

Белы дом заяўляе, што ў першы дзень візіту прэзідэнта Дональда Трампа на Блізкі Усход паміж ЗША і Саудаўскай Аравіяй было падпісана «найбуйнейшае пагадненне аб продажы абароннай прадукцыі ў гісторыі».

 Фота: інстаграм Белага дома

Акрамя гэтага былі заключаныя і іншыя эканамічныя здзелкі. Пасля Эр-Рыяда Трамп накіруецца ў Катар і ААЭ, піша Бі-бі-сі.

У заяве Белага дома гаворыцца, што кошт зброевага пагаднення паміж краінамі склаў 142 мільярды даляраў і ўключае пастаўку Саудаўскай Аравіі «сучаснага баявога абсталявання і паслуг прыкладна ад паўтара дзясятка амерыканскіх абаронных кампаній».

Пагадненне заключана ў пяці катэгорыях:

  • Развіццё ВПС і касмічныя магчымасці
  • Паветраная і супрацьракетная абарона
  • Марская і прыбярэжная бяспека
  • Бяспека межаў і мадэрнізацыя сухапутных войскаў
  • Мадэрнізацыя інфармацыйна-камунікацыйных сістэм

Пакет таксама ўключае «маштабную падрыхтоўку і падтрымку для нарошчвання патэнцыялу ўзброеных сіл Саудаўскай Аравіі, уключаючы ўмацаванне саудаўскіх вайсковых акадэмій і ваенна-медыцынскіх службаў».

Акрамя таго, у прэс-рэлізе Белага дома пералічваюцца іншыя пагадненні, дасягнутыя ў аўторак.

У прыватнасці, Саудаўская Аравія абавязалася інвеставаць у ЗША 600 мільярдаў даляраў. Адна з абласцей інвестыцый — гэта цэнтры апрацоўкі дадзеных штучнага інтэлекту па ўсёй тэрыторыі ЗША.

Амерыканскія тэхналагічныя кампаніі, у сваю чаргу, абавязаліся інвеставаць 80 мільярдаў даляраў у «перадавыя пераўтваральныя тэхналогіі ў абедзвюх краінах».

Таксама ЗША будуць экспартаваць у Саудаўскую Аравію газавыя турбіны і энергетычныя тэхналогіі на суму 14,2 мільярда даляраў і пасажырскія самалёты Boeing 737-8 на суму 4,8 мільярда даляраў.

Краіны таксама дамовіліся аб супрацоўніцтве паміж энергетычным і горназдабыўным сектарамі эканомікі.

Пакуль Дональд Трамп сустракаўся з кіраўніцтвам дзяржавы, у прыватнасці з кронпрынцам Махамедам бін Салманам, перамовы з найбуйнейшымі прадстаўнікамі саудаўскага бізнесу вялі сябры амерыканскай дэлегацыі: дарадца Трампа мільярдэр Ілан Маск, генеральны дырэктар кампаніі OpenAI Сэм Альтман і кіраўнік кампаніі-гіганта па вытворчасці камп’ютарных чыпаў Nvidia Джэнсэн Хуанг.

Гэта першы афіцыйны замежны візіт Трампа з пачатку новага прэзідэнцкага тэрміну. У найбліжэйшыя дні ён плануе наведаць яшчэ дзве краіны Блізкага Усходу: Катар і ААЭ.

Каментары1

  • Барадзед
    14.05.2025
    Я не такая. Я жду трамвая. Я не Байден, я оружие продавать не буду. А тут оказывается, ты такая и ещё какая такая.

Цяпер чытаюць

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле12

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле

Усе навіны →
Усе навіны

30 гадоў таму прайшоў рэферэндум, пасля якога замянілі Пагоню і бел-чырвона-белы сцяг15

Усю суму Святлане Курс на лячэнне сабралі за ноч7

Шлёпанцы на абцасе — галоўны трэнд абутку вясны і лета 20256

Трамп заявіў, што адменіць санкцыі супраць Сірыі

У Мінгарвыканкаме абмеркавалі, як можна разгрузіць МКАД1

«Я не хачу адпускаць жыццё». У пісьменніцы Святланы Курс рак на позняй стадыі14

Мартынава: Мельнікаву пачынаюць мазаць тварам аб асфальт. Мая версія, што яе ўжо няма ў жывых47

Навукоўцы распрацавалі вакцыну ад алергіі на катоў1

У спісе чакання на атрыманне нямецкай візы стаяць больш за 50 тысяч беларусаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле12

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць