Грамадства

Купіць праязны ў Мінску цяпер можна праз тэлефон

У Мінску з 24 мая набыць адзіны праязны стала магчыма праз мабільны дадатак «Аплаці». Падрабязней пра гэта Мінск-навінам расказала першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Надзея Лазарэвіч.

Фота: Мінск-навіны

— З 24 мая стартаваў продаж адзіных праязных дакументаў у мабільным дадатку «Аплаці», — адзначыла Н. Лазарэвіч.

Зараз пасажыр можа аформіць праязны дакумент самастойна з дапамогай мабільнага тэлефона. Як падзялілася Н. Лазаравіч, сучаснай тэндэнцыяй з’яўляецца пашырэнне сеткі рэалізацыі праязных дакументаў, у тым ліку праз дыстанцыйныя каналы продажаў.

У сталіцы ўжо амаль два гады дзейнічае адзіны праязны дакумент на ўсе віды транспарту. Сёння ён каштуе менш за 60 рублёў у месяц і дазваляе ездзіць на ўсіх відах грамадскага транспарту, уключаючы аўтобусы, тралейбусы, трамваі і метро.

А з 12 красавіка Мінаблвыканкам увёў новы від адзінага праязнога дакумента — «Турыстычны». Суткі безлімітнага праезду абыдуцца ў 4,81 рубля, тры дні — у 14,43 рубля, што дазваляе гасцям сталіцы істотна зэканоміць.

Таксама Н. Лазарэвіч распавяла яшчэ пра адну запланаваную навінку: да канца года набыць білет на праезд можна будзе непасрэдна з банкаўскай карты і ў наземным грамадскім транспарце. Пакуль такі від аплаты даступны толькі ў метро.

— Сённяшні рытм жыцця мінчан і гасцей сталіцы патрабуе ад нас як ад органа дзяржаўнага кіравання ўкаранення новых лічбавых рашэнняў ва ўсіх сферах дзейнасці і, у першую чаргу, у транспартнай. У гэтым годзе мы дадзім магчымасць пасажырам аплачваць праезд з выкарыстаннем банкаўскай карткі ў наземным транспарце. Мы ўпэўненыя, што пасажыры ацэняць гэтую навінку па вартасці, — падсумавала першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама.

Па меркаванні Н. Лазарэвіч, рэформа тарыфнай палітыкі аплаты праезду ў гарадскім пасажырскім транспарце атрымлівае станоўчы водгук ад пасажыраў і з’яўляецца свайго роду ацэнкай задаволенасці ўзроўнем транспартнага абслугоўвання.

Каментары

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

Памёр кінааператар Анатоль Забалоцкі

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі42

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

У Гомелі ствараюць галерэю снегавых скульптур пад адкрытым небам1

Кампанію «Белвест» прызналі эканамічна неплацежаздольнай

«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць