Усяго патроху55

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок

Цягам стагоддзяў у многіх культурах сыны лічыліся больш пажаданымі за дачок. Але гэтая тэндэнцыя паступова змяняецца: ва ўсім свеце ўсё больш бацькоў прызнаюць — дачка не менш, а часам і больш жаданая, чым сын.

З натуральнага пункту гледжання на кожныя 100 дзяўчынак прыпадае прыкладна 105 хлопчыкаў — так эвалюцыя «кампенсуе» больш высокі ўзровень смяротнасці сярод мужчын.

Аднак, як піша The Times, з 1980-х гадоў, калі ў многіх краінах шырока распаўсюдзіліся даступныя ўльтрагукавыя даследаванні, сітуацыя змянілася. Бацькі, асабліва ў Азіі, пачалі масава пазбаўляцца ад жаночых эмбрыёнаў. У выніку, згодна з падлікамі, з 1990 года ва ўсім свеце нарадзілася на 21,6 мільёна дзяўчынак менш, чым павінна было б.

Самыя выразныя прыклады — Кітай і Індыя, дзе «адсутныя дзяўчынкі» сталі не толькі дэмаграфічнай, але і сацыяльнай праблемай. У сярэдзіне 1990-х у Паўднёвай Карэі на 100 дзяўчынак прыпадала ўжо 117 хлопчыкаў. У кітайскіх вёсках нават узнік феномен «пакалення нежанатых мужчын».

@nashaniva Цікава, якія ж імёны для сваіх хлопчыкаў і дзяўчынак выбіралі беларусы! #мова #беларускаямова #беларусь #навіны #мінск #гісторыябеларусі #нашаніва #беларусьновости ♬ Epic Music(863502) - Draganov89

Трэнд разварочваецца

Але цяпер усё змяняецца. Паводле аналізу газеты The Times, у 2025 годзе колькасць так званых «згубленых дзяўчынак» («missing girls») ва ўсім свеце складзе каля 107 000 — у сем разоў менш, чым у 2000 годзе (тады гэтая лічба дасягала 806 000).

Паўднёвая Карэя паказвае найлепшы прагрэс: зараз тут нараджаецца 105 хлопчыкаў на 100 дзяўчынак — гэта ў межах натуральных лічбаў. У сярэдзіна 1990-х тут суадносіны былі 117 на 100 на карысць хлопчыкаў. Нават у Кітаі і Індыі паказчыкі знізіліся: да 111 і 107 хлопчыкаў на 100 дзяўчынак адпаведна.

Еўрапейскія краіны таксама дэманструюць прыкметы змены стаўлення да сыноў. Даследаванне 2023 года, праведзенае ў Бельгіі, Чэхіі, Эстоніі, Францыі, Германіі, Венгрыі, Літве і Польшчы, паказала: многія бацькі радзей планавалі другое дзіця, калі першае было дзяўчынкай, што сведчыць аб тым, што яны хацелі менавіта дзяўчынку.

Цікавыя зрухі і ў ЗША. Там, дзе дазволена выбіраць пол эмбрыёна падчас ЭКА, жанчыны ўсё часцей выбіраюць дзяўчынак. А ў Японіі — краіне з доўгімі традыцыямі патрыярхальнага сямейнага ладу — цяпер 75% пар, якія хочуць мець толькі адно дзіця, аддаюць перавагу дачцэ. У 1982 годзе гэты паказчык быў меней за палову.

Чаму менавіта дзяўчынкі?

Прычыны зменаў розныя. У развітых краінах дочак часта ўспрымаюць як больш чуллівых і адказных. У Кітаі бацькі ўсё часцей баяцца, што сын застанецца самотным сярод мільёнаў нежанатых мужчын.

У Вялікабрытаніі хлопцы трапляюць у сацыяльныя «групы рызыкі»: колькасць мужчын ва ўзросце 16—24 гадоў, што не вучацца і не працуюць, з 2020 года вырасла на 40%. Для дзяўчат гэты рост складае толькі 7%. Многія робяць выснову: дачка — больш надзейны выбар.

У Бангладэш і ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары бацькі таксама ўсё часцей кажуць, што ім важная не столькі «працяг роду па мужчынскай лініі», колькі раўнавага і гармонія ў сям’і. Гэты глабальны паварот можа стаць адной з самых цікавых сацыяльных змен XXI стагоддзя.

Каментары5

  • Хлопец
    12.06.2025
    Нешта надта малы артыкул каб даказаць "ва ўсім свеце" ды і з улікам ідэйнай палітыкі некаторых выданняў, узнікаюць моцныя пытанні.

    У кожным разе феміністкі нешта не крычаць пра мізандрыю.
  • Дед
    12.06.2025
    Да все гораздо проще-рынок сам все порешал.
  • Кранальна
    12.06.2025
    Мікалай, як вы добра напісалі. Дзякуй.

Цяпер чытаюць

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»1

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі8

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране12

Трамп: Незразумела, ці засталася ў Ірана ядзерная праграма3

«Раней быў смачнейшы». У тыктоку абмеркавалі мінулае і сучаснасць квасу з жоўтай бочкі6

У Мінску з'явіліся «чыстаматы». Што гэта такое і як яны працуюць?9

«Я ўжо аднойчы ўцякаў ад дыктатуры». У ЗША сына беларускага палітычнага ўцекача хочуць дэпартаваць па новай схеме Трампа31

Беларускія айцішнікі з'язджаюць з Літвы? Як змяняецца колькасць беларусаў у Літве па тыпах ДНЖ12

«Расійскія му-му выглядаюць бледнавата». Што пра атакі Ізраіля на Іран пішуць расійскія ваенкары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць