Грамадства

Больш за 3 тысячы замежнікаў ужо атрымалі беларускія электронныя візы

З моманту запуску сэрвісу электронных віз у Беларусь ім скарысталіся больш за 3 тысячы замежнікаў. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.

Фота ілюстрацыйнае

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць уязджаць у Беларусь па электроннай візе. Адпаведная паслуга даступная на партале і ў мабільным дадатку «Е-Паслуга» з 20 сакавіка 2025 года. Атрымаць такую візу могуць грамадзяне 67 краін, у тым ліку ЗША, Канады, дзяржаў Еўрапейскага саюза, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі і Вялікабрытаніі.

Каб аформіць электронную візу, неабходна стварыць асабісты кабінет на партале або ў мабільным дадатку. Зарэгістравацца можна з дапамогай электроннай пошты, нумара тэлефона, а таксама акаўнтаў Google або Apple. Пасля гэтага заяўнік запаўняе і адпраўляе візавую анкету.

Заяўка разглядаецца на працягу сямі каляндарных дзён. Пры запаўненні анкеты неабходна пазначаць поўныя і дакладныя звесткі. Памылкі ў асабістых даных могуць стаць прычынай адмовы ў выдачы візы і нават прывесці да забароны на ўезд у Беларусь.

Інфармацыя пра прынятае рашэнне паступае ў асабісты кабінет заяўніка.

Электронная віза з'яўляецца аднаразовай і можа выдавацца на тэрмін да 30 сутак. Яна дазваляе наведаць Беларусь з дзелавымі, турыстычнымі або прыватнымі мэтамі, а таксама для ўдзелу ў спартыўных і навуковых мерапрыемствах.

Пры ўездзе ў Беларусь і падчас знаходжання ў краіне замежнік павінен мець магчымасць прадэманстраваць электронную візу па патрабаванні супрацоўнікаў кантрольных органаў. Яе можна паказаць на экране смартфона альбо падаць раздрукаваную копію.

Каментары

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

З кліенткі таксі спісалі кошт паездкі, якой яна не скарысталася. Як так выйшла?

У Бабруйску паставілі помнік тралейбусу2

Ратавальніка з расійскага Салехарда сталі абражаць у чаце. Ён напісаў «Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — і выйшаў4

Алесь Бяляцкі: Трэба вучыцца і рыхтавацца да перамен4

«Некаторыя так — хі-хі, ха-ха — успрынялі». Лукашэнка расказаў пра нечаканыя вынікі накіравання нядбайных сельгасработнікаў у армію8

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць