Грамадства66

Святлана Ціханоўская прыбыла ў Харватыю для ўдзелу ў Дуброўніцкім форуме

На запрашэнне міністра замежных спраў Харватыі Гордана Грліча-Радмана беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская прыбыла ў гэтую краіну, каб узяць удзел у Дуброўніцкім форуме. 

Святлана Ціханоўская і спікер парламента Харватыі Гордан Яндракавіч. Фота: x.com/Tsihanouskaya

Арганізатарам Дуброўніцкага форума з’яўляецца Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі. Мерапрыемства праходзіць з 2006 года (першапачаткова называлася Харвацкі саміт і Харвацкі форум) у харвацкім горадзе Дуброўнік.

Сёлетні форум праходзіць 11—12 ліпеня. Ціханоўская возьме ўдзел у панэлі «SOS: Заходнія каштоўнасці ў крызісе?»

Агулам у двухдзённай праграме Дуброўніцкага форуму запланавана 16 панэльных дыскусій па шырокім коле тэм, уключаючы геапалітычныя выклікі і гандлёвыя стасункі паміж кантынентамі, гаворыцца на сайце мерапрыемства.

Ціханоўская напісала 11 ліпеня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, што ў рамках візіту сустрэнецца з харвацкім прэм’ер-міністрам Андрэем Пленкавічам і спікерам парламента Горданам Яндракавічам.

26 студзеня 2023 года Ціханоўская ўжо сустракалася з Пленкавічам і Грлічам-Радманам. Тады бакі абмяркоўвалі пашырэнне санкцый супраць афіцыйнага Мінска, падтрымку дэмакратычных сіл і дыяспары.

Каментары6

  • Рашучыя дзеянні Ціханоўскага
    11.07.2025
    Што ў яе з тварам? Сяргей трэнеруе наш супольны сакрушальны ўдар?
  • Будет ли поднята тема усташей, как варик нац возрождения?
    11.07.2025
    Как об этом пишут хорватские учебники.
  • За какие бабки вояж?
    11.07.2025
    Неужто за твои?!

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле2

У Беларусь вярнуліся яноты, і гэта трывожыць навукоўцаў3

Беларусы сабраліся ў Варшаве пад бел-чырвона-белымі сцягамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць