Пенсіянер памёр, атрымаўшы смяротныя траўмы падчас апрацоўкі агароду
68-гадовы мужчына на сваім участку працаваў на матаблоку з культыватарам і па неасцярожнасці яго левая нага трапіла пад круцільную фрэзу.

Крыкі аб дапамозе пачуў хлопчык, што праходзіў побач, ён выклікаў хуткую.
Пасля таго як работнікі МНС зрэзалі частку фрэзы, пацярпелага шпіталізавалі ў раённую бальніцу. Медыкі аказвалі яму дапамогу (пацярпелую нагу давялося ампутаваць), аднак выратаваць жыццё не ўдалося — селянін памёр на наступны дзень, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
У Бялыніцкім міжраённым аддзеле Дзяржкамітэта судовых экспертыз праведзена судова-медыцынская экспертыза.
Экспертамі-хімікамі ў біялагічных вадкасцях памерлага этанол быў не выяўлены. У мужчыны быў закрыты пералом правай ключыцы, пераломы двух рабрынаў, правых плечавой і сцягновай костак, адкрытыя пераломы костак і рваныя раны левай нагі, што маюць прыкметы цяжкіх пашкоджанняў.
Смерць мужчыны наступіла ад спалучанай тупой траўмы, ускладненай развіццём траўматычнага шоку.
Каментары