25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе
Дзве галоўкі часнаку, якія нарвежац Андэрс Нордрум прывёз з Беларусі ў 2001 годзе, далі пачатак незвычайнай гісторыі. Іх нашчадкі разышліся па сотнях нарвежскіх агародаў і навучыліся расці нават у гарах. Цяпер беларуская лінія трапіла ў праект па стварэнні ўласнага нарвежскага пасадачнага матэрыялу.

Улетку 2001 года нарвежац Андэрс Нордрум разам з жонкай Барбру і яшчэ дзвюма сем'ямі адправіўся ў Беларусь. У стары аўтобус яны загрузілі прадукты, адзенне, фарбу, цацкі ды іншыя рэчы, якія везлі ў беларускі дзіцячы дом.
Падчас паездкі ў нарвежцаў была яшчэ адна мэта. У правадніка Ола Эствэйта ў Беларусі было шмат знаёмых, адным з якіх Уладзімір Ладзік — паэт, мастак і рэлігійны мысляр, які вёў пустэльніцкі лад жыцця.
Нордрум называе яго праваслаўным манахам. Нарвежцы мелі перадаць яму грошы на друк тэкстаў і зборнікаў вершаў, якія Ладзік збіраўся распаўсюджваць.
Пасля некалькіх гадзін дарогі яны дабраліся да месца, дзе жыў Ладзік. Нордрум апісвае яго жыллё як хатку ў вёсцы.
Як згадвае Нордрум, каля хаты быў агарод, дзе ён заўважыў градку з вялікім, моцным часнаком. Нарвежац ведаў, што зімой у Беларусі тэмпература можа апускацца да мінус 30 градусаў. А паколькі часнок садзяць увосень, ён вырашыў, што расліна, здольная перажыць такія маразы, можа добра паказаць сябе і ў Нарвегіі.
Па словах Нордрума, на просьбу прадаць адну галоўку часнаку Ладзік адказаў адмовай. Ён нічога не прадаваў, таму проста падарыў госцю дзве. З імі Нордрумы і вярнуліся дадому.

Ад дзвюх галовак да сотняў агародаў
Калі Нордрум вярнуўся ў Нарвегію, то некалькі гадоў вырошчваў беларускі часнок у сваім садзе і адначасова выпрабоўваў яго ў школе садаводства, дзе працаваў выкладчыкам. Частку пасадачнага матэрыялу атрымалі яго вучні і калегі.
Нордрум таксама пасадзіў яго ў садзе сваіх бацькоў у іншай частцы краіны. Часнок добра пераносіў зіму і там.
У 2011 годзе Андэрс і Барбру пераехалі ў Валдрэс, горны рэгіён на поўдні Нарвегіі, і забралі часнок з сабой. Там яго працягнулі вырошчваць ужо ў значна больш суровых умовах.
Паступова беларускі часнок трапляў да ўсё большай колькасці агароднікаў. Пазней яго распаўсюджванню дапамог і створаны Нордрумам разам з жонкай праект Datsja, вакол якога сфармавалася супольнасць людзей, што вырошчвалі часнок у розных частках Нарвегіі і перадавалі яго далей.

Урэшце нашчадкі дзвюх прывезеных з Беларусі галовак апынуліся ў сотнях агародаў. Сам Нордрум прызнаваўся, што з часам ужо перастаў разумець, куды менавіта яны разышліся.
У Нарвегіі беларускі часнок называлі па-рознаму: «Манах», «Манастырскі», «Сібірскі», «Беларускі», «Андэрс» ды іншымі імёнамі. Каб спыніць блытаніну, некалькі гадоў таму Нордрум вырашыў замацаваць за гэтай лініяй назву Valdres, звязаную з рэгіёнам, куды ён перавёз часнок у 2011 годзе.
Пазней з'явілася і адмысловая інтэрнэт-суполка, якая аб'яднала людзей, што вырошчвалі Valdres у розных частках Нарвегіі. Яны дзяліліся досведам і параўноўвалі, як часнок паказвае сябе ў розных умовах.
З часам Valdres зацікавіў і даследчыкаў. Як і іншыя старыя разнавіднасці часнаку, якія размнажаюцца вегетатыўна, ён нёс вірусы, здольныя стрымліваць рост раслін. Datsja атрымала фінансаванне на аздараўленне гэтай лініі і разам з даследчыкамі Нарвежскага інстытута біяэканомікі NIBIO вывела расліны Valdres, свабодныя ад вірусаў. Іх пачалі размнажаць, каб захаваць здаровы пасадачны матэрыял.
Цяпер Valdres стаў часткай больш маштабнай ініцыятывы. Нарвегія ў значнай ступені залежыць ад імпартнага пасадачнага часнаку, а завезеныя разнавіднасці не заўсёды добра прыстасаваныя да мясцовага клімату. Таму ў 2025 годзе ў краіне пачалі праект, які мае дапамагчы наладзіць уласную вытворчасць пасадачнага матэрыялу.
Для выпрабаванняў сабралі больш за 60 разнавіднасцяў і ліній часнаку. Сярод іх апынуўся і Valdres беларускага паходжання. Аздароўлены ад вірусаў часнок цяпер размнажаюць на горнай ферме на вышыні каля 900 метраў і выпрабоўваюць разам з іншымі адабранымі лініямі. Праект працягнецца да 2027 года.
Хто такі Уладзімір Ладзік
Уладзімір Ладзік нарадзіўся 6 красавіка 1947 года ў Рызе. Ён быў паэтам, мастаком і хрысціянскім падзвіжнікам, які выбраў аскетычны лад жыцця і добраахвотную беднасць. Шмат вандраваў, а пазней жыў на Полаччыне.

Ладзік пісаў вершы і духоўныя тэксты, займаўся графікай. У 2007 годзе ў Полацку выйшаў вялікі зборнік яго твораў, у які ўвайшлі духоўныя запісы, вершы і рэпрадукцыі графічных прац.
Паводле даступных звестак, Ладзік памёр у 2011 годзе. Нордрум заўважае, што дакладныя абставіны смерці яму невядомыя.
Цікава, што такі сорт часнаку — вялікага, моцнага — у самой Беларусі называюць «прыбалтыйскім». Мабыць, ён прыйшоў у нашы краі з Балтыі ў другой палове ХХ стагоддзя. Старыя сарты часнаку, якія былі распаўсюджаныя ў нас раней, драбнейшыя, але лепш захоўваюцца, ім не трэба доўга сохнуць і яны радзей гніюць.
Каментары
Крах перестройки, распад государственности, деградация общества сближают его с патриотически-настроенными представителями церкви и интеллигенции. Он становится активным борцом за возрождение новой России. Именно тогда и произошло наше знакомство. Я был активным членом партии «Славянский собор», командиром молодёжного крыла «Славянские соколы», а В.К.Ладик активно поддерживал наши идеи по сохранению русского культурно-цивилизационного пространства, стремился прежде всего строить всё это на нашей православной традиции и духовности.
Мы оба вошли в инициативную группу по сбору подписей за выдвижение А.Г.Лукашенко. Тогда же у В.К.Ладика было несколько эпизодических встреч с будущим белорусским президентом. На первой же встрече, где был и я, В.К.Ладик произнёс небольшое напутствие в адрес Лукашенко со словами о том, что и белорусский народ, и всё растерзанное и разрушенное Отечество нуждается в приходе такого, подлинно народного лидера и подарил ему православную икону (уже не помню, какую именно). А.Г.Лукашенко отнёсся к этим словам со вниманием и благодарностью – поддержка ему тогда была нужна, особенно именно такого, сакрально-религиозного характера.