Грамадства

Малады беларус не хацеў сядзець у Расіі за наркотыкі, таму прыдумаў, як хутка выйсці з калоніі — і выйшаў на ўкраінскія пазіцыі пад Пакроўскам

Аляксандр Савіцкі з Глускага раёна меўся адзначаць 20‑годдзе за Палярным кругам — у адной з калоній расійскай Лабытнангі. Хлопец толькі пачаў жыць, а ўжо загрымеў на шэсць гадоў строгага рэжыму за закладкі ў Расіі. Не змірыўшыся з лёсам, Савіцкі запісаўся ў штурмавы атрад для зэкаў «V». Ну а далей як ва ўсіх.

Аляксандр Савіцкі нарадзіўся 16 жніўня 2004 года. Ва ўніверсітэтах не вучыўся, паспрабаваў зарабляць на жыццё сам — раскідваючы закладкі ў Расіі, на чым пагарэў. 

Атрымаў шэсць гадоў строгага рэжыму і паехаў адбываць у калонію №8 «Белы мядзведзь» у горадзе Лабытнангі. Дарэчы, у суседняй калоніі №6 «Палярны воўк» забілі Алякся Навальнага. 

Калонія знаходзіцца за Палярным кругам, надвор'е там моцна адрозніваецца ад глускага. Аляксандр не вытрымаў умоваў і не змірыўся з тэрмінам, таму апавясціў сваякоў аб сваім жаданні выйсці з турмы праз найм у акупацыйную армію і — не паслухаўшы іх адгавораў — запісаўся ў штурмавы атрад «V» ваеннай часці 38643. 

Савіцкага ўзялі стралком-памочнікам гранатамётчыка, што на практыцы азначае ролю ў аднаразовай штурмавой групе.

Такія групы фарміруюцца з запасам, таму што да ўкраінскіх пазіцый — праз міны і дроны — даязджае (калі даязджае) меншасць з адпраўленых. Тых, хто дабраўся, дабіваюць з кулямётаў, якія кіруюцца дыстанцыйна з-пад зямлі.

Вось і Аляксандр перастаў выходзіць на сувязь пасля адпраўкі на штурм у складзе такой групы ў жніўні.

Цяпер інфармацыю аб месцазнаходжання цела спрабуюць знайсці сваякі, якіх хлопец не паслухаў. Вядома толькі, што Аляксандр знік недзе пад мястэчкам Гарняк у Пакроўскім раёне Данецкай вобласці. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць15

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так»38

«Я зразумеў за гэтыя шэсць гадоў, што вельмі шчаслівы чалавек». Андрэй Аляксандраў расказаў пра вызваленне і першую сустрэчу з жонкай

У холе мінскага Dana Mall аднекуль з'явіўся жывы певень ВІДЭА9

Ва Украіне звязалі расійскія атакі на свае заходнія вобласці з рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі9

Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных14

Людміла Чэкіна: На волі нават неба іншае

Вячорка: Не тая лічба, якая анансавалася, але думаю, што гэта яшчэ не канец7

Рыжанкоў прывітаў у Мінску аманскую прынцэсу8

У Вільні сустрэлі вызваленых палітвязняў ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць15

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць