Алімпійскія весляры ў 2032 годзе будуць спаборнічаць на рацэ з кракадзіламі
Самых злобных кракадзілаў, відаць, выдаляць.

Спаборніцтвы па акадэмічным веславанні і веславанні на байдарках і каноэ на Алімпіядзе 2032 года пройдуць на рацэ Фіцрой у аўстралійскім Ракгемптане ля Брысбена, дзе жывуць кракадзілы, піша Bild.
Улады Квінсленда паведамілі, што пляцоўка паспяхова прайшла незалежную тэхнічную праверку і атрымала адабрэнне.
«Усё афіцыйна, падпісана і вырашана», — заявіў прэм'ер штата Квінсленд Дэвід Крысафулі.
Выбар Фіцроя выклікаў спрэчкі яшчэ ў 2025 годзе.
Больш за 500 весляроў, у тым ліку алімпійскі чэмпіён Дру Гін, выступалі за перанос спаборніцтваў, спасылаючыся на плынь, рызыку паводак і іншыя асаблівасці ракі.
Цяпер улады пачнуць праектаваць неабходную інфраструктуру. Плануецца абсталяваць двухкіламетровую трасу з васьмю дарожкамі. Пашыраць або паглыбляць раку, паводле папярэдніх высноў, не спатрэбіцца.
У Квінслендзе ўжо дзейнічае праграма кантролю за кракадзіламі, якая прадугледжвае выдаленне буйных або небяспечна вядучых сябе жывёл.
Каментары